25.04.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, сілавыя структуры, правы чалавека, падкаст Новы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы?
У выпуску пачуем праваабаронцу "Вясны" Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі; актывісткі "Ежы замест бомбаў" Марыны, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі) і такксама галасы саміх бяздомных.
"Сілавікі стыгматызуюць людзей з досведам бяздомнасці, — адзначае Яна Галаган. — А ўлады Беларусі імкнуцца бяздомных схаваць, не вырашаючы гэтую праблему… Рэжым Лукашэнкі спачатку набіваў сваю руку на бяздомных — і потым у гэтую варонку трапляюць і палітычныя зняволеныя".
Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:
"Абавязаныя" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі — у новым выпуску падкаста "Вясна"