Паводле інфармацыі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, акцябраты спаборнічалі ў такіх спаборніцтвах, як «Вылучэнне», «Манеўраванне», «Размініраванне», «Наступ», а таксама дэманстравалі сваю логіку, уважлівасць і эрудыцыю, адказваючы на пытанні квіза «Маленькія грамадзяне вялікай краіны».
Піянеры прынялі ўдзел у спаборніцтвах па страявой падрыхтоўцы, стральбе, прайшлі «Сцежку перашкод» і праверылі свае веды ў інтэлектуальнай гульні-квізе «Старонкі гісторыі».
Як піша докшыцкая раёнка, усе ўдзельнікі спаборніцтваў годна прадставілі свае ўстановы адукацыі, праявіўшы падчас гульні высокі ўзровень падрыхтоўкі, актыўнасць, знаходлівасць, рашучасць і смеласць.
Раней у школах былі іншыя прыярытэты і зусім іншыя спаборніцтвы, а зараз рэжым Лукашэнкі ад выказванняў “мы мірныя людзі і ў нас няма вайны” перайшоў зусім да іншай рыторыкі “мы павінны рыхтавацца да ўсё ж такі кепскіх часоў”. Вось яго выканаўцы і рыхтуюцца, пачынаючы нават з дзіцячых садкоў і школаў.
Лідія Шунтава