Віцебскі абласны суд вынес на гэтым тыдні прысуд жыхару Віцебскага раёну Віктару Б., які быў абвінавачаны ў забойстве з асаблівай жорсткасьцю грамадзяніна Ўкраіны (п.6 ч.2 арт.139 КК) у ліпені 2019 году. Мужчыну прызналі вінаватым і прысудзілі да 13 гадоў зьняволеньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.

23 кастрычніка Віцебскі аблсуд разгледзеў грамадзянскую справу па скарзе Натальлі Шарыпы на рашэньне абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Віцяблянку не зарэгістравала ў якасьці кандыдаткі акруговая камісія, абласная ж – падтрымала такое рашэньне. Шарыпа падала ў суд…

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 22 кастрычніка разгледзелі адміністрацыйную справу аб пашкоджаньні маёмасьці – на лаве падсудных апынуўся панамар адной з праваслаўных цэркваў у Віцебску і прыхільнік “русского міра” Анатоль Шлыкаў.

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 21 кастрычніка сябра абласной выбарчай камісіі Павал Левінаў абскардзіў пастанову раённай адміністрацыі аб спыненьні справы аб адміністрацыйным правапарушэньні, якое ўчынілі сябры камісіі №19 па Чыгуначнай выбарчай акрузе. Справу разглядала судзьдзя Алена Цыганкова.

У панядзелак 21 кастрычніка Віцебскі абласны суд у выязным судовым паседжаньні ў Полацку пачаў разгляд крымінальнай справы трох палачан, якіх абвінавачваюць у разбоі (ч.3 арт.207 КК) і забойстве, учыненым з асаблівай лютасьцю (ч.2 ст.139 КК). Апошні артыкул прадугледжвае ў тым ліку сьмяротнае пакараньне.

У суботу 19 кастрычніка ў Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы эколяг-экспэрт зь Менску Натальля Блышчык выступіла зь лекцыяй “Дык што ў нас там з адкідамі?”. Сустрэча прайшла ў межах адукацыйнага праекту “АГА” (Адкрытая грамадзянская адукацыя).

У межах кампаніі “Права выбару” ў Віцебску праходзяць трэнінгі для ахвотных стаць незалежнымі назіральнікамі на выбарчых участках. На дзьве віцебскія акругі – Чкалаўскую і Горкаўскую – каардынатары кампаніі мяркуюць падрыхтаваць больш за 140 назіральнікаў. Парлямэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца сёлета 17 лістапада.

Віцебскую актывістку “Матчынага руху 328” Натальлю Шарыпу не зарэгістравалі ў якасьці кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20. За бортам выбарчай кампаніі апынуўся і сацыял-дэмакрат Алег Філеня. Затое ў подпісах рэктара ВДУ Аляксея Ягорава камісія не знайшла аніводнай памылкі…

Полацкага блогера Рамана Ляўкоўскага (Geibal), які 14 кастрычніка заявіў, што яго катавалі ў міліцыі, выклікалі на наступны дзень у Полацкі міжраённы аддзел сьледчага камітэту. Паведамілі, што праверка па ягонай заяве будзе працягвацца да 10 дзён. Папрасілі таксама пакінуць для экспэртызы тэлефон…

У Віцебскім абласным судзе слухаецца крымінальная справа, заведзеная супраць 34-гадовага жыхара абласнога цэнтру Аляксея В., якога абвінавачваюць у распальваньні расавай і нацыянальнай варожасьці. Яму пагражае да 5 гадоў зьняволеньня…