Заяўку на правядзеньне пікету падаў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску праваабаронца Леанід Сьвецік. Імпрэза, у якой паводле заяўкі возьмуць удзел дзесяць чалавек, мусіць адбыцца 10 сьнежня – менавіта ў гэты дзень 70 гадоў таму Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

У сераду 5 жніўня ў Віцебску адбудзецца сход па абмеркаваньні справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе меркаванага будаўніцтва Палацу ўрачыстых абрадаў. Сход праводзіцца па заяўцы гараджан у межах грамадзкага абмеркаваньня справаздачы. Што ня так з плянаваным аб’ектам і чаму варта ўзяць удзел у сходзе?..

За 10 месяцаў 2018 году колькасьць злачынстваў у сфэры сямейна-бытавых стасункаў павялічылася ў Віцебскай вобласьці з 239 (за той жа пэрыяд у 2017 годзе) да 297-мі. Зафіксаваныя ў тым ліку 6 забойстваў і 21 наўмыснае прычыненьне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.

Зьвярнуўшыся ў Вярхоўны суд, віцябчук Андрусь Кешанюк дамогся вяртаньня яму бел-чырвона-белага сьцяга, канфіскаванага згодна з пастановай па распачатай супраць яго адміністрацыйнай справе. Астатняя частка пастановы старшынём Вярхоўнага суду пакінутая бязь зьменаў.

26 лістапада Ўладзімеру Караткевічу споўнілася б восемдзесят восем. Напярэдадні, у нядзелю, да помніка клясыку ў Віцебску месьцічы прынесьлі белыя і чырвоныя кветкі. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці гораду аддалі даніну павагі пісьменьніку, які апладніў сваімі геніяльнымі творамі амаль зьнішчаны імпэрскімі імбэцыламі беларускі нацыянальны ляндшафт.

Пракуратура гораду Віцебску правяла ў верасьні праверку і прыйшла да высновы, што большасьць гарадзкіх школ не забясьпечаныя лыжамі і адпаведнай экіпіроўкай. Аддзелы адукацыі кінуліся выпраўляць недахопы. У школы Першамайскага раёну Віцебску набываюць лыжаў ды канькоў на 270 тыс. рублёў.

Вечар у кампаніі сяброў скончыўся для жыхара Менску Зьмітра Качановіча зьбіцьцём у аддзеле міліцыі. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Віцебскі прадпрымальнік і ўладальнік цырульні “Ірыс” Анар Іваноў апавясьціў 19 лістапада гарадзкія ўлады аб пачатку галадоўкі. Ён хоча дамагчыся адмены дзяржрэгістрацыі памяшканьня, якое арандуе для свайго бізнэсу цягам апошніх 20 гадоў. Іваноў мяркуе, што рэгістрацыя, якая адбылася ў 2011 годзе, была незаконнай і прайшла з выкарыстаньнем карупцыйных схем.

Віцебскі абласны суд 21 лістапада прызнаў прафсаюзнага актывіста з Полацку Віктара Стукава вінаватым у перашкодзе дзейнасьці вэтэранскай арганізацыі ААТ «Полацак-Шкловалакно». Судзьдзя Ірына Смалякова, аднаасобна разгледзеўшы скаргу актывіста, вырашыла пакінуць ранейшую пастанову Полацкага суду ў сіле. Прафсаюзьнік павінен выплаціць штраф у 7 базавых на працягу месяца.

Ноў-хаў менскай міліцыі: пры канваяваньні затрыманых актывістаў кайданкамі змацавалі паміж сабой у ланцужок і ў такім выглядзе выводзілі з машыны ў будынак суду. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.