Мэта пікету, як яе абазначылі яго арганізатары: інфармаваньне грамадзян пра тое, што 10 сьнежня 1948 году ААН была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека; публічнае адзначэньне гэтай даты; прапаганда неабходнасьці выкананьня правоў чалавека; стварэньне дзяржавай умоваў, якія забясьпечваюць кожнай асобе рэалізацыю правоў і свабодаў, а таксама эфэктыўныя сродкі прававой абароны.
Рэакцыя мясцовых уладаў на заяўку прадэманструе, як яны насамрэч ставяцца да правоў чалавека, абвешчаных у дэклярацыі. За апошнія дзесяць гадоў яны не далі дазволу на ніводнае масавае мерапрыемства ў Віцебску, заяўленае праваабаронцамі.
Кастусь Дзьвінскі