Віцебскія ліквідатары наведалі прэм'еру фільму пра іх саміх
Імпрэза адбылася 23 красавіка, напярэдадні чарговых угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На прэм'еру дакумэнтальнага фільму «Сам-насам з памяцьцю» ў глядацкай залі віцебскага арт-пабу «Торвальд» сабралася зацікаўленая публіка. На прагляд прыйшлі ня толькі віцебскія ліквідатары аварыі на ЧАЭС, але й грамадзкія актывісты ды прадстаўнікі культуры.
Абласны суд не задаволіў скаргу віцябляніна, аштрафаванага за бел-чырвона-белы сьцяг на #БНР100 каля Альгерда
Скаргу віцябляніна Міколы Качурца на пастанову суду Кастрычніцкага раёну, які пакараў актывіста штрафам у памеры 30 б.в., разгледзела 25 красавіка судзьдзя Ірына Смалякова. Паседжаньне доўжылася тры хвіліны. Скаргу не задаволілі, пастанову суду Кастрычніцкага раёну пакінулі бязь зьменаў.
“Кожны мае права ведаць свае правы”. Экскурсія па выставе ўік-энду па правах чалавека ў Віцебску
Некалькі дзён у межах “Уік-энду па правах чалавека” ў Віцебску працавала перасоўная выстава “Кожны мае права ведаць свае правы”. 21-22 красавіка валанцёры праваабарончага цэнтру “Вясна” праводзілі па выставе, разьмешчанай у арт-цэнтры VZAP, своеасаблівыя асьветніцкія экскурсіі.
“А дзе міліцыя і мэдыкі?..” У Віцебску адсьвяткавалі 148-ы дзень народзінаў Леніна
У нядзелю 22 красавіка прыхільнікі камуністычных ідэй правялі на плошчы Леніна ў Віцебску мітынг, прысьвечаны дню нараджэньня першага савецкага кіраўніка. У мітынгу каля помніку Леніну ўзялі ўдзел каля 20 чалавек.
Праваабарончы ўік-энд у Віцебску пачаўся зь лекцыі пра сьмяротнае пакараньне
Распачаў трохдзённы цыкль асьветніцкіх імпрэзаў прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” ў Беларусі Андрэй Палуда, які ўвечары 20 красавіка прачытаў лекцыю ў арт-цэнтры VZAP.
Васьмярых віцяблян прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці за “сход” у прыватным памяшканьні
Восем віцяблян сабраліся на дзень Канстытуцыі на прыватнай тэрыторыі, каб паразмаўляць аб жыцьці і космасе ды папіць гарбаты. Але празь некаторы час былі затрыманыя міліцыянтамі, дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС і абвінавачаныя ў парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). Адміністрацыйную справу разгледзеў 19 красавіка суд Віцебскага раёну.
Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу актывіста ініцыятывы «Хайсы»
18 красавіка судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова разгледзела скаргу сябра грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» Андрэя Кешанюка на рашэньне суду Першамайскага раёну. Мясцовы актывіст быў пакараны 26 сакавіка судзьдзёй Натальляй Карабліной за нібыта правядзеньне несанкцыянаванага пікету пад бел-чырвона-белым сьцягам каля будынку «Белтэлекаму» і непадпарадкаваньне супрацоўнікам праваахоўных органаў.
У Віцебску пачаў дзейнічаць «У-моўны клюб»
Арганізатарам клюбу па вывучэньні беларускай мовы выступіла палітычная грамадзкая арганізацыя «Моладзь БНФ».
Грамадзкія актывісты правялі талаку ва ўрочышчы Хайсы
Напярэдадні Радуніцы, 14 красавіка, сябры ініцыятывы «Хайсы» наведалі «віцебскія Курапаты», каб прыбраць пасьля зімы створаны з ініцыятывы грамадзкасьці народны мэмарыял і ўшанаваць памяць бязьвінных ахвяраў сталінскага рэжыму.