«Деятельность ВПК обеспечивается за счет средств учреждения образования», - гаворыцца ў «Палажэнні аб дзейнасці вайскова-патрыятычнага клуба «Доброволец». Але форму для выхаванцаў, як паведамляе газета «Герой працы», «падарыла Віцебскае абласное ўпраўленне МНС на чале з Сяргеем Мялешкіным, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў».
Між тым у палажэнні аб працы аб'яднання няма ніякіх звестак пры супрацоўніцтва клуба з МНС. Там усё стандартна: «воспитание бережного отношения к героическому прошлому белорусского народа, землякам, изучение истории Республики Беларусь; воспитание гражданственности, патриотизма и любви к Родине; подготовки молодежи к службе в Вооруженных силах Республики Беларусь». Апошняя задача, сыходзячы са спецыфікі складу удзельнікаў клуба, выглядае трохі дзіўна...
Гэта ўжо другі вайскова-патрыятычны клуб, які з'явіўся ў Шумілінскім раёне. Першы - «Юны гвардзеец» - з 2022 года працуе пры СШ№1 раённага цэнтра.
Ганна Палавінка