Арганізатары сьцьвярджаюць, што такога ў Віцебску яшчэ не было. Гэтак, наведнікі змогуць паглядзець і абмеркаваць мастацкую кінастужку пра забойства Абрагама Лінкальна “Змоўца”, наведаць цікавую выставу, прысьвечаную правам чалавека, атрымаць парады і кансультацыі ад вядомых праваабаронцаў.
Расклад імпрэзаў Уік-энду па правах чалавека
- 20 красавіка, 18.30. Адкрыцьцё ўік-энду. Лекцыя і прэзэнтацыя коміксу “Мама, гэта я” ад кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”.
- 21 красавіка, 16.30. Экскурсія па выставе, прысьвечанай правам чалавека.
- 21 красавіка, 18.00. Прагляд і абмеркаваньне кінастужкі “Змоўца” (рэжысэр Робэрт Рэдфорд).
- 22 красавіка, ад 10.00 да 15.00. Наведваньне выставы. Жывыя зносіны.
Творчы арт-цэнтар VZAP знаходзіцца ў Віцебску на вуліцы Кастрычніцкай, 2.
Калі трэба штосьці ўдакладніць, пішыце на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. альбо задавайце пытаньні ў камэнтарах.
Зміцер Міраш