16.11.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні Сёмага лістапада стала вядома, што ў Беларусі памілаваны яшчэ 31 палітзняволены. Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Аляксандр Лукашэнка. Паведамляецца, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых. Прапагандысты 15 лістапада агучылі некаторыя імёны памілаваных.

Ілюстрацыйнае фота з гомельскай калоніі № 4

Паведамляецца, што 17 чалавек з ліку памілаваных маюць хранічныя захворванні, тры маюць інваліднасць, у 27 асуджаных ёсць дзеці, з іх сем — шматдзетныя бацькі.

Як піша афіцыйны канал Лукашэнкі, палітвязняў памілавалі без зняцця судзімасці.

"Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі".

Дапоўнена. 15 лістапада Юрый Васкрасенскі на стрыме ў Азаронка агучыў імёны некаторых памілаваных. Гэта Аляксандр Бойка, Аляксей Ярашэвіч, Кацярына Шаблінская-Іванова, Эдуард Ісаеў, Белямук (верагодна, Дзмітрый і Яўген, невядома, хто з іх на свабодзе).

Аляксандр Бойка быў затрыманы 24 кастрычніка 2023 года. У "пакаяльным" відэа сілавікоў ён казаў, што зняў відэа з вайсковай тэхнікай і выклаў гэта ў тэлеграм-чат. Бойку абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і асудзілі на два з паловай года пазбаўлення волі.

boika_alex.jpeg
Аляксандр Бойка

Аляксею Ярашэвічу прызначылі два гады "хіміі" па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Свой тэрмін мужчына адбываў у ПУАТ-48.

Адзінокай маці Кацярыне Шаблінскай-Івановай прызначылі два гады калоніі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Палітзняволеная была ўнесена ў "спіс тэрарыстаў". Жанчына ўтрымлівалася ў гомельскай калоніі № 4.

Працаўнік "Гродна Азота" Эдуард Ісаеў быў затрыманы ў 2022-м. Яму прызначылі тры з паловай года калоніі за "абразу Лукашэнкі" і "паклёпе на яго" (арт. 368 і 367 КК). Тэрмін мужчына адбываў у бабруйскай калоніі № 2. Вядома, што ў Эдуарда ёсць маленькія дзеці.

Раней паведамлялася пра памілаванне настаўніка геаграфіі Руслана СадоўнічагаМужчына выкладаў геаграфію ў школе. У 2020 годзе ён быў ва ўчастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, дзе адмовіўся ставіць свой подпіс у пратаколе. За «абразу прадстаўніка ўлады», «распальванне варожасці» і «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да службовай асобы» яго асудзілі да трох за паловай гадоў калоніі. У студзені 2023 года супраць Руслана распачалі новую крымінальную справу — за «абразу прадстаўніка ўлады» і «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да службовай асобы». Мужчына мае інваліднасць па зроку. У Руслана двое дзяцей.

З трэцяга ліпеня 2024 года гэта пятая хваля памілавання палітзняволеных. Такім чынам, агулам вызвалена 146 чалавек.

Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo

У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітзняволеных. Хто гэтыя людзі?

Паведамляецца, што сярод іх шэсць жанчын, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі, інваліднасцю, пенсіянеры.

У Беларусі памілавалі яшчэ 30 палітзняволеных

Паведамляецца, што сярод іх сем жанчын і 23 мужчыны.

Больш за 20 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснеў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні.

Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусёў

Па стане на 5 ліпеня праваабаронцам "Вясны" дакладна вядома пра 18 палітзняволеных, якія трэцяга ліпеня выйшлі на волю.

Крыніца: 31 палітзняволены вызвалены па памілаванні 7 лістапада Дапоўнена