На Віцебскім аддзяленні дарогі прапануюць узнагароду за выяўленне на шляхах старонніх людзей і інфармаванне аб гэтым МУС і аператыўнага персаналу аддзялення дарогі. Такі заклік да чыгуначнікаў і проста да "неабыякавых пільных" грамадзян з'явіўся на інфармацыйных рэсурсах аддзялення пасля навагодніх свят. Такім чынам на Віцебскім аддзяленні спрабуюць змагацца з магчымымі "дыверсантамі" і "правакатарамі", здольнымі разбурыць чыгуначную інфраструктуру. 

Апублікавана ў Дзяржава

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе «Рабочага Руху», фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль, былы юрысконсульт «Нафтана».

Апублікавана ў Суд

На тэрыторыі Віцебскай вобласці прадаўжаецца спагнанне збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай граніцы ў пунктах пропуску. Рашэнне аб гэтым прыняў Віцебскі абласны "савет дэпутатаў" 30 снежня, а 12 студзеня яно было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Збор уводзіцца на тэрмін да 1 студзеня 2025 года.

Апублікавана ў Дзяржава

Напрыканцы снежня мінулага года дэпутаты гарсавета зацвердзілі інвестыцыйную праграму і бюджэт Віцебска на 2023 год. На думку незалежных экспертаў, эканамічная праграма віцебскіх улад выглядае залішне аптымістычнай з прычыны страты рынкаў збыту Украіны і заходніх краін, дэградацыі гарадской прамысловасці і палітычнай і эканамічнай эміграцыі кваліфікаваных працаўнікоў у Расію, у Польшчу і ў дзяржавы Балтыі. 

Апублікавана ў Дзяржава

На ўрачыстай цырымоніі ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні 11 студзеня абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год. Імі сталі праваабаронца Наста Лойка, журналістка Аксана Колб і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў.

Апублікавана ў Праваабаронцы

5 студзеня 2023 г. Мінскім гарадскім судом вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да лідараў беларускіх незалежных прафсаюзаў, палітвязняў: былога кіраўніка Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці — РЭП Генадзя Фядыніча, лідара Аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП, выканаўцы абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП Васіля Бераснева (таксама сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэта), актывіста прафсаюза РЭП Вячаслава Арэшкі.

Апублікавана ў Праваабаронцы

За мінулы год колькасць пажараў у рэгіёне засталася практычна на тым самым узроўні. У абсалютных лічбах гэта выглядае так: у мінулым годзе адбылося 941 здарэнне, а ў 2021 было зафіксавана 948 узгаранняў. Пад час іх загінулі 109 чалавек, гэта на 7 выпадкаў больш, чым у 2021 годзе. Ратавальнікам удалося выратаваць ад гібелі ў агні 59 жыхароў Віцебскай вобласці.

Апублікавана ў Дзяржава

Пачынаючы з 2020 года Беларусь перажывае самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі з моманту набыцця незалежнасці. На дадзены момант у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца каля 1500 чалавек, прызнаных праваабаронцамі палітычнымі вязнямі. Але нават гэтая жахлівая лічба не адлюстроўвае сапраўдных маштабаў тэрору. Праваабаронцы не ў стане сабраць усю інфармацыю пра рэпрэсіі, а самі вязні і іх родныя часта баяцца расказваць пра тое, што з імі адбываецца, бо баяцца помсты з боку сілавікоў. Між тым, толькі паводле афіцыйных дадзеных за 2,5 гады было распачата звыш 11,5 тысячаў крымінальных справаў, звязаных з палітыкай.

Апублікавана ў Палітвязьні

З пачатку новага года праз пункты пропуску Полацкага пагранатрада Віцебскай вобласці ў Беларусь без візаў уехала амаль 2000 іншаземцаў. Гэта ў 1,5 раза менш, чым у даваенным студзені 2022 года.

Апублікавана ў Дзяржава

23 снежня мінулага году суд Чашніцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суполку «Докшицы Live» сацыяльнай сеткі «ВКонтакте». Докшыцкая раённая газета «Родныя вытокі», спасылаючыся на пракурора раёну Алега Несцяронка, піша, што «у дачыненні да стваральнікаў, адміністратараў, актыўных удзельнікаў, якія займаліся рэпостамі і іншай папулярызацыяй рэсурсу, будуць уздымацца пытанні аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці».

Апублікавана ў Дзяржава