У Чыгуначным раёне абласнога цэнтра правялі заняткі для добраахвотнікаў, якія гатовы стаць “апалчэнцамі”. Заняткі праводзіў  палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Аляксей Шаховіч, які да 2025 года быў першым намеснікам кіраўніка абласнога ўпраўлення МУС і кіраваў аддзелам міліцыі грамадскай бяспекі.

Апублікавана ў Дзяржава

Нядаўна Віцебская вясна пісала, як ісці вучыцца ў міліцэйскія вну агітавалі будучых керамістаў, ювелраў, разбяроў па дрэве. Цяпер міліцыя прыйшла  з “профарыентацыяй” у яшчэ адну навучальную ўстанову – віцебскі тэхнічны каледж. Там навучаюць будучых будаўнікоў, тэхнікаў і ахвотных набыць рабочую спецыяльнасць – усё гэта якраз тыя пазіцыі, якія найчасцей сустракаюцца  у спісах вакансій па ўсёй вобласці.

Апублікавана ў Дзяржава

Арганізатарам выступіла прадпрыемства “Полацкводаканал”, а прысутнымі – вучні 10-й і 11-й школ горада. У якасці гасцей запрасілі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана органаў КДБ, ганаровага грамадзяніна Полацкага раёна Рамана Прыбышчука і старшыню Полацкай арганізацыі ветэранаў КДБ Алега Юдаева.

Апублікавана ў Рознае

Віцебская вобласць – найгоршая ў барацьбе з “наркапагрозай”.  Гэта было засведчана сёння на пасяджэнні калегіі  абласной структуры МУС, якая прайшла ў Віцебску з удзелам Міністра унутраных спраў Івана Кубракова. Праца  з распаўсюдам наркотыкаў і наркатычных рэчываў празнана “недастатковай”: у гэтай галіне  зафіксаваныя найгоршыя паказнікі.

Апублікавана ў Дзяржава

“Александр Рогожник освобожден от должности председателя Витебского областного исполнительного комитета в связи с болезнью”, - паведаміў Telegram-канал «Пул Первого». Адпаведны ўказ сёння, 20 кастрычніка, падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Стан здароўя Рагожніка,  згаданы ў якасці  прычыны адстаўкі, ніяк не каментуецца. Але яшчэ два дні таму, 18 кастрычніка, старшыня райввыканкама актыўна выступаў на абласных “Дажынках”.

Апублікавана ў Дзяржава

Гэтыя дадзеныя прыводзіць даследчыца Вольга Алейнік у інтэрв’ю для Беларускай нацыянальнай платформы. Таксама з прычыны адсутнасці перарэгістрацыі ў Віцебскай вобласці была спынена дзейнасць не толькі 33-х рэлігійных арганізацый, але і адной канфесіі - Царквы Езуса Хрыста апошніх дзён (мармонаў).

Апублікавана ў Дзяржава

Жыхароў Гарадоцкага і Шаркаўшчынскага раёна агітуюць падпісвацца на “пакет” з двух выданняў, у які ўваходзіць абласная газета «Витебские вести» і  “раёнка” – адпаведна, “Гарадоцкі веснік” або “Кліч Радзімы”. Стымулам для “пакетнай” падпіскі павінна стаць латэрэя з агульным прызавым фондам 1 799 руб. 29 кап. Розыгрыш будзе праведзены ў студзені 2027 года, а ўдзельнічаць у латэрэі змогуць падпісчыкі абласной газеты і тыя, хто падпісаўся на “пакет” дзержвыданняў на першае паўгоддзя наступнага года. Прычым сярод “пакетных” падпісчыкаў будуць разыграныя  два асобныя прызы.

Апублікавана ў Рознае

Паводле ацэнкі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы, грамадская ўстанова «Наш дом» («Mūsų namai»), якую ўзначальвае Вольга Карач, стварае спрыяльныя ўмовы для таго, каб у Літву траплялі і легалізаваліся асобы, якія супрацоўнічаюць са спецслужбамі варожых краін.

Апублікавана ў Рознае

Мінскі гарадскі суд прызнаў яе вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ. Жанчына адбывае тэрмін пакарання ў Гомельскай ПК-4. Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.

Апублікавана ў Палітвязьні

Яшчэ ўвесну стала вядома, што беларускія ўлады вырашылі гвалтам павялічыць тэрыторыю Дрыбінскага раёна як самага маленькага ў краіне. Новы адміністрацыйны падзел не ўзгадняўся з мясцовым насельніцтвам: людзям проста паведамілі, што Дрыбінскі раён будзе павялічаны за кошт далучэння частак тэрыторый  Шклоўскага, Горацкага і Магілёўскага раёнаў. Разам з зямлёй і прыгоннымі сялянамі да Дрыбінскага раёна будуць далучаны і прадпрыемствы, якія знаходзяцца да гэтых тэрыторый.

Апублікавана ў Рознае