Чацвер, 25 Снежань 2025
Дэвэлапера Уладзіміра Захарава ўключылі ў “экстрэмісцкі” пералік на сайце МУС
Яго імя і прозвішча з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, увечары 24-га снежня. Уладзімір Захараў быў уласнікам нерухомасці ў Полацку, Наваполацку і іншых гарадах Беларусі, якую здаваў у арэнду. У 2024 годзе супраць яго завялі крымінальную справу па ўэрагу эканамічных артыкулаў, а таксама па палітычным – за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. На той час ён выехаў за межы краіны, яго справу пачалі разбіраць у рэжыме спецвытворчасці.
Апублікавана ў
Рознае