У траўні 2024-га Захараў запісаў публічны відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі – спадзеючыся, што яго пашкадуюць.
У відэазвароце ён каяўся ў "дапушчаных памылках”, абяцаў быць узорным прадпрымальнікам і ажыццяўляць “празрыстую” эканамічную дзейнасць, супрацоўнічаць з любымі дзяржаўнымі структурамі і органамі і гэтак далей. Таксама ён падкрэсліваў, што "не пераходзіў чырвоныя лініі” у 2020-м годе, не удзельнічаў у пратэстах, як і ніводзін з ягоных сваякоў, не заклікаў да супраціву і нават бачыць сваю заслугу ў тым, што падчас паслявыбарчых мірных шэсцяў не былі затрыманыя ягоныя арандатары.
Але пакаянне “не залічылі”. Калі ен вырашыў вярнуцца ў Беларусь, то быў адразу ж затрыманы ў аэрапорце.
У пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, указана, што Віцебскі абласны суд прызнаў Уладзіміра Захарава вінаватым паводле
-ч.1 арт. 243 прым. 3 – ухіленне ад аплаты страхавах унёскаў;
-ч.2 арт. 243 прым. 1 – ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па парелічэнні падаткаў і збораў;
- арт. 243 ч. 3 – ухіленне ад уплаты падаткаў і збораў;
- арт. 369 прым. 1 — Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
На сайце МУС таксама пазначана, што Уладзімір Захараў “адбывае пакаранне”. Але тэрмін зняволення не вядомы.
Андрэй Варашылаў