Наталля Макавецкая, маці экс-палітвязня з Віцебска, просіць дапамогі
55-гадовая Наталля Макавецкая была вымушана выехаць з Беларусі год таму – пасля шасцігадзінавага допыту і чарговага ператрусу. На той час яе сын Уладзіслаў Макавецкі, былы палітзняволены, які цалкам адбыў прызначаны судом тэрмін, ужо жыў у Польшчы. Наталля вырашыла ехаць да сына. У Польшчы яна падала дакументы на міжнародную абарону, але польскія улады, кіруючыся дублінскім пагадненнем, вырашылі перадаць яе справу ў Чэхію, якая выдала жанчыне шэнгенскую візу. У Чэхіі ў Наталлі нікога няма, таму яна падала апеляцыю і чакае рашэння. Працаваць у Польшчы ў гэты час яна не мае права.
Вайскова-патрыятычны клуб у дзіцячым доме
Менавіта так: адзіная падобнага кшталту структура створана на Віцебшчыне. Вайскова-патрыятычны клуб “Ніка” дзейнчае на базе Сенненскага дзіцячага дома. Умовы для ідэалагічнага выхавання проста ідэальныя: выхаванцаў клубу навучаюць проста на месцы, таму заняткі не прагуляеш. Два разы на тыдзень па паўтары гадзіны хлопцаў вучаць маршырываць, збіраць і разбіраць зброю, займаюцца з імі фізічнай падрыхтоўкай і ўсё гэта – па адмысловых метадычках МУС на падвышаным узроўні.