Былая зняволеная распавяла пра ўмовы ўтрымання "палітычных" у віцебскіх ІЧУ і СІЗА
У Беларусі ўжо пяць з паловай гадоў палітычныя затрыманні застаюцца часткай паўсядзённай рэчаіснасці. Разам з імі нязменнымі застаюцца і ўмовы ўтрымання: перапоўненыя камеры, адсутнасць сродкаў гігіены і зменнай бялізны, сон на падлозе або на халодных жалезных ложках без матраца, дні без прагулак і душа. Акрамя гэтага, на іх увесь час з моманту затрымання аказваецца фізічны і псіхалагічны ціск. Такія ўмовы спецыяльна створаны не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх рэгіёнах краіны. Жанчына, якой давялося зведаць умовы ўтрымання "палітычных" у ІЧУ і СЗА Віцебска, распавяла пра гэта «Вясне».
У Оршы заснавалі яшчэ адзін вайскова-патрыятычны клуб.
Клуб "Праметэй" будзе дзейнічаць пры аршанскім каледжы харчавання, дзе ў асноўным рыхтуюць кадры для мясцовага мясакамбіната. Яго стварылі пры садзеянні Дзяржаўнага камітэты судовых экспертыз. Удзельнікі клуба - 18 першакурснікаў.