Субота, 27 Снежань 2025
Выйшаў першы публічны відэавыступ Паўла Севярынца на ягоным уласным Telegram-канале
Палітвязень быў вызвалены сёлета 13 снежня. Спачатку яго прымусова вывезлі ва Ўкраіну, а потым па яго жаданню перавезлі ў Вільню, дзе ён сустрэўся з сям'ёй пасля 5-ці з паловай год зняволення. Цяпер экс-палітзняволены ўраджэнец Оршы, вядомы палітык, заснавальнік БХД знаходзіцца ў Вільні. Ен стварыў уласны Тэлеграм-канал, дзе і апублікаваў першы публічны відэазварот.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Субота, 27 Снежань 2025
Пагулялі за кошт штрафаў
Лёзненская міліцыя зладзіла “салодкі стол” для сваіх падшэфных - выхаванцаў з вайскова-патрыятычнага клуба “Штурм”. Але не на ўласна заробленыя грошы а за кошт штрафаў, прысуджаных жыхарам раёна за абразу міліцыянтаў падчас выканання службовых абавязкаў.
Апублікавана ў
Дзяржава