На пазачарговай сесіі абласнога Савета было вырашана ўзнагародзіць прэміямі 10 навучэнцаў рэгіянальных "Дзіцячых школ мастацтваў" і 6 навучэнцаў каледжаў. На гэта дэпутатамі было выдзелена 6000 і 4800 рублёў адпаведна.  Трэба адзначыць, што ў 57 дзіцячых школах мастацтваў Віцебскай вобласці вучыцца больш за 15 тысяч чалавек, г.зн. прэміраванымі будзе каля 0,1% ад усіх навучэнцаў.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя Эканамічны суд Віцебскай вобласці Наталля Стэфановіч 7 траўня за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць аштрафавала на 200 рублёў грамадзяніна Расіі жыхара абласнога цэнтра Сяргея Вальтэра.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Сенненскага раёна Наталля Барысавец 10 красавіка за парушэнне заканадаўства аб выбарах аштрафавала мясцовую жыхарку Галіну Гарбачову.

Апублікавана ў Суд