Аўторак, 30 Красавік 2024
Жыхара Пастаўшчыны пакаралі арыштам за відэаролік з міліцыянтам
Данііл Мядзелец з аграгарадка Юнькі выклаў у TikTok відэа з удзелам інспектара па справах непаўналетніх Пастаўскага РАУС, які, паводле судовай пастановы, утрымліваў «абразлівыя выразы, якія прыніжаюць гонар і годнасць пасадовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Суд Пастаўскага раёна вырашыў, што Мядзелец мае быць пакараным паводле ч.2 арт. 24.4 КоАП і прысудзіў мужчыну 7 сутак арышту.
Апублікавана ў
Суд
Аўторак, 30 Красавік 2024
У Віцебскай вобласці назіраецца класічны "перагрэў" у эканоміцы
Аб гэтым сведчаць празмерна высокія тэмпы эканамічнага росту, якія прыводзяць да рызыкі ўзнікнення і развіцця інфляцыйных працэсаў з-за неабгрунтаваных дзяржаўных расходаў. Валавы рэгіянальны прадукт вобласці за першыя тры месяцы вырас на 4%, а экспарт у Расію падрос на 17 працэнтных адзінак.
Апублікавана ў
Дзяржава