Па групах у сацыяльных сетках і мэсэнджарах невядомыя асобы распаўсюджваюць паведамленні пра тое, што нібыта «жанчыны з Украіны» проста на вуліцы прапануюць набыць парфуму, а перад тым пратэставаць яе на пах. І нібыта тыя, хто гэта зрабіў, паміраюць на працягу некалькі гадзінаў. Маўляў, гэта «падарунак да 8 сакавіка» ад украінак жанчынам Беларусі і Расеі.

Апублікавана ў Дзяржава

Такія словы напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку вядомы на Верхнядзвіншчыне і ў Віцебскай вобласці  краязнаўца і паэт Антон Бубала пасля суда над ім. І прыцягнуў: “Таму я пакідаю сябрыну без сваіх ілюстрацый. Між намі застаюцца перагукі, ды ёсць магчымасць, хоць і віртуальна, сяброўскія паціснуць моцна рукі ды вымавіць: "Трымайцеся! Нармальна!"

Апублікавана ў Суд

Трое кіраўнікоў беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна" знаходзяцца ў зняволенні па фіктыўнай справе, ім пагражае ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Суд Ленінскага раёна г. Мінска вынесе вердыкт па іх справе 3 сакавіка 2023 года. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) тлумачыць, чаму абвінавачванні супраць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча з'яўляюцца сфабрыкаванымі.

Апублікавана ў Праваабаронцы