У дачыненні да праваабаронцы Паўла Левінава ўлады распачалі крымінальную справу па “народным” артыкуле
Пра гэта Павел даведаўся праз тры месяцы, пасля таго, як яно, 01 снежня 2022 года, было выдзеленага ў асобную вытворчасць Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта па ч.2 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК РБ. У выпадку, калі справа будзе разгледжаная ў судзе, Паўлу Ісакавічу пагражае пакаранне ў выглядзе арышту да трох месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
У Віцебску асудзілі пастаўчаніна за захоўванне інфармацыі ў “Тэлеграме”
Як стала вядома, Суд Кастрычніцкага раёна горада Віцебска 17 лютага асудзіў Кірыла Джэмігу з Паставаў на 11 сутак арышту па адміністрацыйнай справе па частцы 2 артыкула 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую). Згодна з пастановай суда, было ўстаноўлена, што ён захоўваў інфармацыю ў “Тэлеграме”, якая ўключаная ў так званы спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання нявызначанаму колу асобаў.
Тelegram-канал «Віцебская Вясна» трапіў у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Адпаведнае рашэнне 6 сакавіка прыняў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску. У той самы дзень берасцейскі суд Ленінскага раёну прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй праваабарончы сайт «Берасцейская вясна».