"Мне не зразумела, чаму праз амаль два гады пасля правядзення ператрусу, Следчы камітэт разрадзіўся нейкай крымінальнай справай, падазраючы мяне ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а роўна ў фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці» - пракаментаваў сумнаю “навіну” праваабаронца.
Намесьнік начальніка УСК па Віцебскай вобласьці Андрэй Гушча паведаміў Левінаву, што следчы, які вядзе крымінальную справу, вынес пастанову аб прызнаньні праваабаронцы па названай крымінальнай справе падазраваным. На маёмасць, якая была канфіскаваная падчас ператрусу ў Віцебску 16 лютага 2021 года следствам накладзены арышт. Пры гэтым да цяперашняга часу працэсуальны статус не зменены, мера стрымання не абіралася. Аб'ём іншых працэсуальных дзеянняў будзе вызначаны па выніках першага допыту.
Знакаміты беларускі праваабаронца лічыць, што ў сваёй дзейнасці не пераступаў нормы заканадаўства і Статута РПГА «Беларускага Хельсінкскага камітэта», ліквідаванага Вярхоўным судом у верасні 2021 года.
Гэтак жа Левінаў нагадаў Віцебскім уладам пра той выпадак, калі яны нібыта не змаглі знайсці тых зламыснікаў, якія летам 2019 года спрабавалі зладзіць замах на ягонае жыццё і здароўе шляхам надрэзу тармазнога шланга ў аўтамабілі, які належыць яму.
"Не шукаюць, бо, мабыць баяцца знайсці саміх сябе!"- высунуў праваабаронца публічнае падазрэнне ў дачыненні да бяздзейнасці нявызначанага кола работнікаў следчых органаў Віцебска.
Міхась Авін