56-гадовую жанчыну Мінскі гарадскі суд прызнаў вінаватай паводле
- чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ - Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч.3 арт. 361-1 КК РБ - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання;
- ч.1 арт.130 КК РБ - Распальванне варожасці або варажнечы;
- ст.369-1 КК РБ – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- ч.3 ст.361 КК РБ – Заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.
У якасці месца нараджэння на сайце ведамства ўказаны гарадскі пасёлак Бешанковічы. Школу Галина Усцюгова скончыла ў пасёлку Ула Бешанковицкага раёна, потым вучылася на геадэзтчным факультэце Полацкага дзяржаўнага універсітэта. "Начинала я работу в сельском Совете с должности секретаря, и первое время мне даже снился тот поток бумаг, который проходил через мои руки", - распавядала Галіна Усцюгова ў апытанні газеты "Беларусь сегодня".
І рэспубліканская прэса, і Бешанковіцкая раённая газета “Зара” неаднаразова ўхвальна пісала пра Галіну Іосіфаўну Усцюгову. Адзін з артыкулаў – за 2019 год – быў прысвечаны яе 50-гадоваму юбілею. У той час Галіна Усцюгова ужо 6 гадоў працавала начальнікам аддзела землеўпарадкавання Бешанковіцкага райвыканкама, і яе асабіста віншавала раённая вертыкаль. Усцюгова была дэпутаткай Бешанковіцкага райсавета мінулага склікання, дзе займалася пытаннямі аграпрамысловага комплекса і экалогіі. Раней - у 2010-я - яна была старшынёй Ульскага сельсавета.
У пазнейшых артыкулах – за 2025 год – жанчыну згадвалі як супрацоўніцу раённага аддзела статыстыкі – яна працавала спецыялістам па правядзенні абследаванняў. Апошні артыкул, дзе фігуравала імя і прозвішча Галіны Усцюговай, выйшаў у жніўні 2025 года.
Алег Емельяновіч
Пятніца, 18 Верасень 2026
Па 5-ці “экстрэмісцкіх” артыкулах Крымінальнага кодэкса асудзілі былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыканкама
Прозвішча і імя Галіны Іосіфаўны Усцюговай (на фота злева) з’явілася 18 верасня ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС.
Апублікавана ў
Суд