Бешанковіцкі паэт і журналіст Георгі Станкевіч, затрыманы сёння ўранні, вярнуўся дахаты пасля суду. Суддзя Наталля Рэут аштрафавала яго на 70 базавых велічынь (2 240 рублёў) за «пікетаванне без дазволу раённай адміністрацыі». Пікетам суд палічыў фотаздымак, размешчаны на сайце «Віцебскай Вясны»: на ім Георгі Станкевіч стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Апублікавана ў Суд

Высвятляюцца падрабязнасці пра лёсы затрыманых на выбарчых участках 27 лютага, у дзень»рэферэндуму». Некаторыя адбылі па трое сутак за кратамі літаральна ні за што.

Апублікавана ў Затрыманьні

У Бешанковіцкім раёне затрыманы журналіст і бард Георгі Станкевіч. Пра гэта паведаміла ягоная жонка. Паводле яе, міліцыя палявала на Георгія ад 3 сакавіка: непадалёк ад ягонага дома ў вёсцы Старыя Ранчыцы дзяжурыла міліцэйская машына. Падобна, сачэнне адбывалася ўсю ноч, бо ўжо з раніцы супрацоўнікі МУС прыйшлі з ператрусам.

Апублікавана ў Затрыманьні

У рэгіёне вясновы прызыў стартаваў 9 лютага. У войска прызавуць больш за 1000 жыхароў Віцебскай вобласці. Усяго плануецца прызваць у ваенкаматы 5000 маладых людзей, якія пройдуць медыцынскае абследаванне для вызначэння катэгорыі прыдатнасці да будучай ваеннай службы. 

Апублікавана ў Дзяржава

03 сакавіка суд Наваполацка разгледзеў адміністратыўную справу старшыні Беларускага Незалежнага Прафсаюза “Нафтана” Вольгі Брыцікавай. Міліцыя палічыла, што надпіс на яе вопратцы – “Не вайне”, з'яўляецца пікетаваннем, склала пратакол і накіравала яго ў суд.

Апублікавана ў Суд

27 лютага віцяблянка Кацярына Бакан выйшла на плошчу Перамогі ў Віцебску з букетам, які супрацоўнікі міліцыі расцанілі як атрыбут пікетавання. 1 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёну яе прызналі вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23.

Апублікавана ў Суд

25 лютага суд Лепеля і Лепельскага раёна вынес рашэнне па справе Міхаіла Чумакова, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады". Судовае пасяджэнне узначальваў суддзя Дзмітрый Васюк.

Апублікавана ў Суд

Дарагія мае. Шосты дзень на Ўкраіне бушуе страшная вайна. Расея — краіна агрэсар. Беларусь ёй пасабляе. З тэрыторыі Беларусі на Ўкраінскія гарады ляцяць ракеты. Па беларускай зямлі ідуць калоны расейскага войска на Ўкраіну.

Апублікавана ў Акцыі

Жыхар Віцебску Яўген Сцяпанаў звярнуўся з лістом да дэпутаткі гарсавету Валянціны Багатыровай. На ягоную думку, дэпутаты мясцовых саветаў маглі б ініцыяваць патрабаванні спыніць вайсковыя дзеянні ва Украіне. Ці, прынамсі, у гарсавеце павінны ведаць, што жыхары Віцебску не падтрымліваюць краіну-агрэсара, а некаторыя – адкрыта выступаюць супраць расейскага ўварвання на тэрыторыю іншай дзяржавы.