Паралельна з заклікам тэрміновай службы, з 24 лютага па ўказе Лукашэнкі на службу ва Узброеныя Сілы пачалі заклікаць маладых афіцэраў запасу. Будучых камандзіраў правераць на ступень падрыхтоўкі на ваенных факультэтах і кафедрах па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу.
Пад час баявой вучобы наваяўленыя афіцэры замацуюць атрыманыя ўменні і навыкі, павысяць веды ваеннай справы, атрыманыя ў перыяд навучання.
Тым часам на палігоне Ласвіда прайшло батальённа-тактычнае вучэнне 350-га асобнага парашутна-дэсантнага батальёна 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.
Батальён праводзіў спецыяльныя дзеянні па выяўленні і знішчэнні буйнога незаконнага ўзброенага фармавання ў раёне ляснога масіву.
Ваенныя ідэолагі, выступаючы ў дзяржаўных СМІ, пераконваюць бацькоў у тым, што салдаты тэрміновай службы 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады знаходзяцца ў пунктах пастаяннай дыслакацыі злучэння.
Віталь Кажух