Паводле следства, жанчына размаўляла з міліцыянтамі з тэлефона свайго грамадзянскага мужа. Як яна патлумачыла ў судзе, у той момант яна была ў нецвярозым стане. Гэта ўжо тыповая сітуацыя, калі пад уздзеяннем алкаголю людзі губляюць кантроль і выказваюцца пра тое, што набалела за апошнія гады. Прычым гэта не хранічныя алкаголікі, як імкнуцца прадставіць асуджаных у дзяржаўных СМІ, а звычайныя людзі, што паддаліся эмоцыям.
На думку абвінавачання, сваім учынкам Настасся Савуляк прынізіла аўтарытэт, гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі. Суддзя наваполацкага суду Віталь Лапко прысудзіў жанчыне паўтара гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Міхась Хмара