Пра гэта стала вядома з «пакаяннага відэа» апублікаванага ГУБАЗіКам, дзе спартовец кажа, што « удзельнічаў у пратэстах», «дзяліўся інфармацыяй з тэлеграм-каналаў» і «пакрыўдзіў сілавікоў». А сілавікі дзякуюць «неабыякавым падпісантам» за тое, што яны «злілі» ім старыя відэа хлопца, на якіх ён удзельнічае ў пратэстах у 2020 годзе. Мяркуючы па паведамленні сілавікоў, супраць Белавусава заведзеная крымінальная справа па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Улад Белавусаў нарадзіўся ў Оршы ў сям’і спартоўцаў. Калі яму было 15 гадоў, сям’я пераехала ў Менск. Сёння ён паспяховы хакеіст на траве і адзін з самых папулярных беларускіх блогераў. На тык-ток 26-гадовага ащтара падпісаныя больш за два мільёны чалавек. Ён здымае гумарыстычныя відэаролікі, а таксама вядзе старонку ў Instagram, дзе абмяркоўвае са сваімі падпісчыкамі розныя надзённыя тэмы.
Таццяна Віктарава