Жорсткія прысуды віцяблянам: Аляксандр Мацяюк – 9 гадоў калоніі, Алег Баразна – 2 гады і 3 месяцы
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 5 кастрычніка агучыў рашэнне ў справе актывістаў «Краіны для жыцця» Алега Баразны і Аляксандра Мацеюка, абвінавачаных паводле арт. 328 КК («Незаконны абарот наркатычных сродкаў») і паводле ч. 2 арт. 332 КК (Мацяюк) – «Арганізацыя альбо ўтрыманне прытонаў для ўжывання наркотыкаў». Суд прызнаў мужчын вінаватымі і пакараў Баразну – на 2 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму, Мацеюка – на 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Праваабаронца Левінаў лічыць, што на яго ўчынілі замах. Суд падтрымаў ягоную скаргу
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 4 кастрычніка разгледзелі скаргу праваабаронцы Паўла Левінава на пастанову мясцовага ўчастковага інспектара аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы ў сувязі з замахам на жыццё. Левінаў прасіў скасаваць пастанову і прызначыць дадатковыя праверкі. Ён мяркуе, што супрацоўнікі міліцыі працавалі кепска і не захацелі расследаваць факт замаху на ягонае жыццё. Суддзя Наталля Карабліна і пракурор Вольга Мірошнікава падтрымалі довады праваабаронцы.
Блогерка з Віцебску: Незадаволенасць расце не толькі ў гарадах, але і ў вёсках
Калі пачнецца страйк – рэжым абрынецца. Пра гэта заявіла сайту Charter97.org актывістка і блогерка з Віцебску Алена Янушкоўская. «Страйк можа адбыцца аўтаматычна, праз пагаршэнне матэрыяльнага становішча працоўных. Калі гэта адбудзецца, то могуць здарыцца сур'ёзныя пратэсты, і тады рэжым абрынецца», – сказала яна.
«Сваякі казалі: хопіць, як матылькі, біцца аб лямпу, нікому ў краіне гэта не трэба». Інтэрв'ю з жонкай палітвязня Яўгена Афнагеля
«Родныя зняволеных становяцца перад выбарам — ці ставіць сваё жыццё на паўзу, пакуль любімы чалавек у турме, ці жыць толькі перадачамі і спатканнямі», — заўважае Кацярына Людвіг. Яе мужу, актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю, далі сем год узмоцненага рэжыму. Пра затрыманне на канспіратыўнай кватэры, трывожнае чаканне навін з калоніі і каханне, мацнейшае за абставіны, — у інтэрв'ю «Нашай Нівы».