Праваабаронцам "Вясны" 25 верасня стала вядома аб узбуджэнні двух крымінальных спраў у Беларусі па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі"). У рамках крымінальных справаў паводле гэтага артыкула затрыманыя 18-гадовы актывіст з Заслаўя Іван Красоўскі і магілёвец Аляксей Пахомаў.  Днём 25 верасня стала вядома, што ў дачыненні да Івана Красоўскага распачатая крымінальная справа. Яго падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — удзел у масавых беспарадках, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак. Увечары 25 верасня правабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса - Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці. Яна застаецца па вартай у СІЗА №1 г. Мінска.

Эксперты ААН у галіне правоў чалавека лічаць, што ўлады Беларусі павінны выпусціць з-пад варты члена Прэзідыума Каардынацыйнага савета Марыю Калеснікаву. Пра гэта гаворыцца ў іх заяве, распаўсюджанай у пятніцу ў Жэневе, піша TACC. Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / belsat.eu

Сцяпан Латыпаў, фота з "Вконтакте" Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці

На адвакатку Людмілу Казак складзеныя два пратаколы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. У пратаколах сведкамі запісаныя асобы з змененымі персанальнымі дадзенымі. Пра гэта Казак распавяла сваім абаронцам, якіх пусцілі да яе ў ІЧУ на Акрэсціна, піша TUT.BY. Як расказалі TUT.BY абаронцы Людмілы Казак Віктар Мацкевіч і Святлана Гарбаток, яны не маглі трапіць да кліента ў ІЧУ больш за тры гадзіны. Адміністрацыя ІЧУ спачатку спасылалася на каранцін, потым — на ўнутраныя "мерапрыемствы" ў ІЧУ. У выніку адвакатаў пусцілі ІЧУ па адным.

25 верасня працягваюцца судовыя працэсы па адміністрацыйных справах у дачыненні да затрыманых на акцыі пратэсту пасля таемнай інаўгурацыі і на райнейшых мірных сходах. 

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю, патрабуючы ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення актывісткі ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай.

Канстанцін Севярынец. Фота: Беларускае Радыё Рацыя Супрацоўнікі аддзела міліцыі Першамайскага раёна Віцебска сказалі, што ім трэба агледзець лоджыю ў кватэры, але бацькі вядомага палітыка Паўла Севярынца не пусцілі нязваных гасцей без санкцыі пракурора.

Стан палітзняволенага адваката Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА № 1, пагоршыўся. Пра гэта TUT.BY паведаміў абаронца Дзмітрый Лаеўскі.  Максім Знак. Фота: TUT.BY

Удзень 24 верасня перастала выходзіць на сувязь адвакатка Людміла Казак, якая абараняе Марыю Калеснікаву, паведаміў Tut.by адвакат Віктар Мацкевіч. «У 13:50 Людміла рассталася з сваёй калегай, з якой сустракалася на вуліцы Камуністычнай. Спяшалася на судовае паседжанне. У суд яна не прыехала. Машына прыпаркаваная на Камуністычнай, замкнутая», — паведаміў Мацкевіч.