- Катэгорыя: Вясна
27 верасня на 97-ым годзе пайшоў з жыцця праваабронца, заснавальнік Маскоўскай Хельсінкскай групы Юры Арлоў. Пра гэта паведамляецца на сайте арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 28 верасня, у Маладзечне дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, якія абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку АМАПу, звязаным з ужываннем гвалту) за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня, пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пракурор Сяргей Габруковіч прапанаваў Паўла Пяскова, якому падчас судовых разбіральніцтваў змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, пазбавіць волі на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева на тры месяцы менш — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 28 верасня, пераслед людзей па палітычных прычынах працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Як паведамляе tut.by, затрыманы матрос-выратавальнік Асвода Леанід Бугор. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Але ягоная сястра не ведае дакладна, пры якіх абставінах быў затрыманы 20-гадовы Леанід, што яму ставяць у віну і калі суд. Апошні год ён працуе на ратавальнай станцыі «Камсамольскае возера». Восем супрацоўнікаў гэтай станцыі апынуліся за кратамі пасьля маршу 6 верасня, калі дапамагалі выцягваць з вады пратэстоўцаў.
Дэпутаты з Швейцарыі і Германіі сталі “хроснымі” Уладзіміра Няронскага, Андрэя Пазняка і Алега Рубца
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, Нік Гугер (Нацыянальная рада Швейцарыі, EVP), Отмар фон Хольц (Бундэстаг, Bündnis90/Die Grünen) і Дырк Візэ (Бундэстаг, СДПГ) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі. Дэпутат Нацыянальнай рады Швейцарыі Нік Гугер стаў “хросным” Уладзіміра Няронскага.
- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла заяву, у якой выказала “глыбокую занепакоенасць” з нагоды затрымання і судовага пераследу адвакаткі Марыі Калеснікавай Людмілы Казак.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 28 верасня, у Беларусі праходзяць судовыя працэсы па адміністрацыйных справах у дачыненні да затрыманых на акцыях пратэсту, якія адбыліся ў суботу і нядзелю ў многіх гарадах.
- Катэгорыя: Вясна
27 верасня ў Мінску і рэгіянальных гарадах праходзіць нядзельны марш "Народная інаўгурацыя". Яшчэ да пачатку акцыі ў Мінску закрытыя цэнтральные станцыі метро, перакрытыя праезды па дарогах у цэнтр. Паведамляецца, што АМАПаўцы правяраюць сумкі і заплечнікі ў людзей.
- Катэгорыя: Вясна
У суботу, 26 верасня, у Беларусі працягваюцца затрыманні па ўсёй Беларусі. "Вясна" збірае спісы затрыманых і факты пераследу па палітычных прычынах. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Пяць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" сталі фігурантамі крымінальнай справы "аб масавых беспарадках" па арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале кампаніі. Днём 25 верасня ў Мінску былі брутальна затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч. Супраць іх распачатая крымінальная справа па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 25 верасня, у Беларусі працягваюцца затрыманні па ўсёй Беларусі. "Вясна" збірае спісы затрыманых. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: