- Катэгорыя: Вясна
17 верасня ў Менску была затрыманая студэнтка 3 курса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Марфа (Марыя) Рабкова. Акрамя паспяховай вучобы ў ЕГУ, Марыя з'яўляецца каардынатарам валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра "Вясна". Супольнасць Беларускага ўніверсітэта ў Вільні выказвае салідарнасць са студэнткай і патрабуе яе неадкладнага вызвалення.
- Катэгорыя: Вясна
У чацвер, 24 верасня, праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра новыя факты пераследу па палітычных прычынах. Раніцай 24 верасня на акцыі салідарнасці ва Уруччы былі затрыманыя некалькі чалавек. Прозвішчы затрыманых і іх месцазнаходжанне высвятляюцца.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 23 жніўня ў Мінску і рэгіёнах адбыліся стыхійныя акцыі пратэсту ў адказ на парвядзенне таемнай інагурацыі А. Лукашэнка.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 23 верасня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якaя прайшла днём. Неўзабавае пачаліся зарыманні ў Мінску, Брэсце, Магілёве, Гомелі і іншых гарадах краіны.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутаты Еўрапейскага парламента Катарына Барлі (Германія) і Роберт Бедрань (Польшча), а таксама дэпутаты Нацыянальнай рады Швейцарыі Марыяна Штрайф-Фэлер і Ліліяна Штудэр сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі. Віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Катарына Барлі заявіла з нагоды свагйо рашэння стаць “хроснай” Ліліі Уласавай:
- Катэгорыя: Вясна
На мінулым тыдні ў Мінску ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 293 КК РБ (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці) затрымалі Марфу Рабкову — каардынатарку Валанцёрскай службы пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна". Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Па словах яе мужа, Вадзіма Жаромскага, абвінавачванне жонцы пакуль не прад'яўлена. TUT.BY пагаварыў з Вадзімам пра затрыманне праваабаронцы "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 23 верасня у Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі галоўнага рэдактара папулярнага сайта 6tv.by Дзмітрыя Салаўёва. Пакуль прычына затрымання невядомая.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду 23 верасня ў судах працягваюцца разбіральніцтвы адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія праходзілі ў розныя дні пасля 9 жніўня. Суды праходзяць у Мінску, Магілёве, Гродне і іншых гарадах краіны.
- Катэгорыя: Вясна
У кватэры галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" і ягонай жонкі, журналісткі TUT.BY, праходзіць ператрус.
- Катэгорыя: Вясна
У Салігорску адпусцілі ўсіх затрыманых сёння ля рудаўпраўлення, акрамя Анатоля Бокуна. Пра гэта паведаміў чытач @nashaniva