У субботу на Жаночым Маршы ў Мінску і ў нядзелю на Маршы Салідарнасці па ўсёй краіне адбыліся массавыя затрыманні мірных пратэстоўцаў. 

Па афіцыйна інфармацыі МУС, 19 верасня ў Мінску было затрымана 415 чалавек (430 па краіне), з якіх 385 былі адпушчаныя з РУУС. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў звесткі каля 170 затрыманых у Мінску і 70 - у рэгіёнах за 20 верасня. Частка затрыманых дэманстрантаў з Мінска была этапавана ў ІЧУ Жодзіна. 

Мяркуецца, што сёння і заўтра будуць адбывацца судовыя пасяджэнні. Судзяць таксама затрыманых на папярэдніх акцыях пратэсту.

"Вясна" з дапамогай валанцёраў збіраецца інфармацыю пра вынесеныя рашэнні судоў. 

Крыніца: Панядзелак пачынаецца з судоў