- Катэгорыя: Вясна
30.08.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29-30 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
30.08.2023 Тэгі: суды, грамадства, вайна ва Украіне У судзе Наваполацка 17 жніўня адбыўся суд над мясцовым жыхаром, якога затрымалі напярэдадні раніцай. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Падставай для затрымання стаў апаблікаваны ў Instagram фотаздымак мужчыны з адпачынку ў Грузіі, на якім ён стаіць на фоне гор і сцягоў Грузіі і Украіны. Пры гэтым фота было апублікавана яшчэ 8 жніўня 2021 года, але міліцыянты заўважылі яго толькі праз два гады.
- Катэгорыя: Вясна
29.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, свабода слова, экстрэмізм Незалежныя медыя ўнутры Беларусі практычна спынілі сваё існаванне, а рэдакцыі цяпер працуюць з-за мяжы. Пасля пачатку масавых рэпрэсій ў 2020 годзе на грамадзян аказваецца беспрэцэдэнтны ціск. Таксама пад ударам апынуліся недзяржаўныя СМІ: іх пазбаўляюць рэгістрацый, журналістаў затрымліваюць і асуджаюць на вялікія тэрміны за сваю працу. Галоўнае медыя краіны TUT.BY было знішчана, а яго кіраўнічкі, галоўная рэдактарка Марына Золатава і гендырэктарка Людміла Чэкіна, знаходзяцца ў няволі.
- Катэгорыя: Вясна
29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Савецкага раёна Мінска 19 ліпеня вынес прысуд 28-гадоваму жыхару вёскі Антопалле Смалявіцкага раёна Уладзіміру Дудко, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў верасні 2020 года (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Судом Кастрычніцкага раёна Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асуджаны 36-гадовы Андрэй Курылёнак. 16 чэрвеня справу разглядала суддзя Іна Сівец.
- Катэгорыя: Вясна
29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 29 чэрвеня асудзілі 51 – гадовую Жанну Сядлецкую. Яе абвінавацілі па “народным артыкуле” за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
- Катэгорыя: Вясна
29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Праваабаронцам стаў вядомы прысуд саўладальніку аднаго з вінных бараў Мінска і вядомаму самелье Аляксандру Кульбачку. Яго затрымалі 11 кастрычніка 2022 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Да суда Аляксандр утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Савецкага раёна Мінска 19 ліпеня вынесены прысуд кіроўцу сталічнага транспартнага прадпрыемства Аляксандру Ліпскаму. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
28.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Маскоўскага раёна Брэста 9 жніўня вынес прысуд 67-гадоваму мясцоваму жыхару Аляксею Афанасьеву. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт.368 КК (абраза Аляксандра Лукашэнкі), ч. 2 арт. 368 КК і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).