22.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Маскоўскім судзе Брэста 11 ліпеня асудзілі Віталя Бурачэўскага паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Скалковіч прызначыла Віталю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") і штраф памерам 1850 рублёў.

22.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Нясвіжскага раёна 23 жніўня пачнуць разглядаць крымінальную справу супраць 71-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча, якога судзяць за каментары ў "Карніках Беларусі". Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Гвозд. Гэта ўжо шосты суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік пятага суда пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць ужо 16 месяцаў. "Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра крымінальны пераслед пенсіянера з Нясвіжа.

17.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, ціск, чыноўнікі, рэпрэсіі 45-гадовага беларуса Дзяніса Юр'евіча Хахлова наўпрост цяпер (17 жніўня, а 17 гадзіне па UTC+3) выдвараюць з Расіі ў Беларусь. На радзіме яго чакае крымінальны пераслед за ўдзел у мірным мітынгу 23 жніўня 2020 года — частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

22.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні В суде Несвижского района 23 августа начнут рассматривать уголовное дело против 71-летнего политзаключённого Василия Демидовича, которого судят за комментарии в "Карателях Беларуси". Дело будет рассматривать судья Дмитрий Гвозд. Это уже шестой суд над пенсионером. В общей сложности его осудили до семи лет лишения свободы, при этом результат пятого суда пока неизвестен. В заключении Василия Ивановича удерживают уже 16 месяцев. "Вясна" собрала всю известную информацию об уголовном преследовании пенсионера из Несвижа.

22.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

22.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Пётр Міхайлавіч Старацітараў У Гомельскім абласным судзе 21 жніўня да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволенага прадпрымальніка з Мазыра Пятра Старацітарава. Пра гэта паведамляе "Гомельская вясна". Затрымалі мужчыну за антываенныя паведамленні. Ягоныя каментары ў інтэрнэце кваліфікавалі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку як "заклік да санкцый" і "дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь". Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Яўген Шаршнёў. 

21.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 21 жніўня распачаўся суд над палітзняволеным Арцёмам Лябедзькам, сынам палітыка Анатоля Лябедзькі. Прычынай пераследу сталі данаты ў тры фонды салідарнасці ў 2020 годзе. Дзеянні палітвязня кваліфікавалі як "фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Справу ў адкрытым рэжыме разглядае суддзя Яўген Пісарэвіч, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Раман Бізюк.

21.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Андрэй Халупка. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 жніўня вынес прысуд 45-гадоваму Андрэю Халупку, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

21.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", на былога палітзняволенага Дзмітрыя Абрамука, які цалкам адбыў тэрмін і пакінуў Беларусь, узбудзілі новую крымінальную справу. Трэцюю справу супраць брэстчаніна ўзбудзілі 19 чэрвеня гэтага года паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Негледзячы на тое, што ўжо трэці месяц Дзмітрый не знаходзіцца ў Беларусі, супрацоўнікі міліцыі прыйшлі 18 жніўня да яго маці з ператрусам, з якой ён нават не камунікуе. На маёмасць у доме накладзены арышт. Прычынай зацікаўленасці сілавікоў, паводле Дзмітрыя, сталі дадзеныя супрацоўнікаў ПУАТ № 9, дзе ён адбываў тэрмін, у тэлеграм-канале "Дзікае паляванне". У пастах выкарыстоўваліся спасылкі на яго інтэрв'ю і матэрыялы ў медыя. Заяву на Дзмітрыя напісалі супрацоўнікі "хіміі", дадзеныя якіх былі "зліты" ў тэлеграм-канал.