- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 30-гадовы праграміст і бард з Барысава Анатоль Хіневіч правёў у зняволенні два з паловай гады. Суддзя Алена Жуковіч адправіла яго ў калонію нібыта за тое, што на адным з Маршаў мужчына наносіў супрацоўнікам АМАПа "ўдары лежачы", хаця за гэты ж эпізод яму ўжо прысуджалі суткі ў 2020 годзе. Пасля адбыцця пакарання Анатоль з’ехаў з Беларусі і распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання, вершы ў зняволенні і ШІЗА.
- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Леанід Судаленка Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna.
- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-11 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека ААН заклікае перагледзець указ Аляксандра Лукашэнкі, згодна з якім дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты і афармляць некаторыя іншыя дакументы беларусам замежжа. Гэта вынікае з паведамлення арганізацыі ў Twitter.
- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім абласным судзе чацвёртага верасня асудзілі палітзняволенага Андрэя Рамановіча паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анжаліка Данілава прызначыла Андрэю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
11.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска трэцяга траўня 2023 асудзілі Яўгенію Савасцееву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Няборская прызначыла Яўгеніі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека Вядомая праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch 8 верасня выступіла з заявай з нагоды забароны на падаўжэнне пашпартоў і здзяйсненне іншых працэдур з-за мяжы.
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: суды, палітвязні, свабода мірных сходаў Круглянскі раённы суд 6 верасня асудзіў паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу трох чалавек за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Як стала вядома MAYDAY TEAM, двойчы палітзняволеную Аліну Крывашэй (Гораву) асудзілі да аднаго года і шасці месяцаў "хатняй хіміі", Паўлу Таланаву, які амаль тры месяцы ўтрымліваўся пад вартай, прызначылі два гады "хатняй хіміі", Алесе Фрыгінай – адзін год і шэсць месяцаў "хатняй хіміі". Такі прысуд вынес Дзмітрый Сасноўскі.
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста 60-гадовага Сяргея Міцкевіча асудзілі за каментары пад відэа з праўладнага мітынга пасля пачатку паўнамаштабнай вайны каля ўкраінскай абмасады ў Мінску, у якім прынялі ўдзел, у тым ліку Алег Гайдукевіч, Рыгор Азаронак і Юрый Васкрасенскі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і вялікі штраф, піша "Берасцейская Вясна". Такі 4 верасня прысуд прызначыў Яўген Брэган па прапанове пракурора Хараўца.
- Катэгорыя: Вясна
08.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці