28.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, аналітыка, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

28.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Полацка і Полацкага раёна 28 жніўня распачаўся суд над палітзняволеным жыхаром Расонаў Мікалаем Машарскім. Яго абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў" (арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса). Варта адзначыць, што па апошнім артыкуле раней асудзілі толькі трох чалавек. Справу палітвязня разглядае суддзя Уладзімір Бясецкі. У зняволенні Мікалая ўтрымліваюць два з паловай месяцы. На волі яго чакаюць жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.

28.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26-28 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

28.08.2023 Тэгі: праваабаронцы, заявы, салідарнасць, экстрэмізм Мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, выказваем рашучы пратэст супраць прызнання Праваабарончага цэнтра "Вясна" экстрэмісцкім фармаваннем і выказваем сваю салідарнасць з калегамі.

28.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Вмктар Ламека. Фота з сацыяльных сетак. У будынку суду Зэльвенскага раёна 28 жніўня пачынаецца крымінальны працэс у дачыненні да прадпрымальніка Віктара Ламекі. Яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Аляксандра Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

25.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ганна Скрыган. Фота з сацыяльных сетак.  Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме 23 жніўня вынес прысуд 47-гадовай кандыдатцы геаграфічных навук, былой загадчыцы кафедры БРУ Ганне Скрыган, абвінаваціўшы яе ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч.1 арт 130 Крымінальнага кодэкса.

25.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская У Гомельскім абласным судзе, дзе разглядаецца крымінальная справа супраць былой журналісткі Ларысы Шчыраковай, 24 жніўня адбыліся спрэчкі бакоў. Абвінавачанне запрасіла суд пакараць Шчыракову трыма з паловай гадамі няволі, лічачы, што віна яе знайшла пацверджанне падчас судовага разбіральніцтва, піша БАЖ.

25.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Вікторыя і Дзмітрый Гаўрыліны. Фота з сацыяльных сетак. У Гомельскім абласным судзе 25 жніўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Яе абвінавачваюць у ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні паводле арт. 361-2 КК, а таксама за незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці паводле ч. 1 арт. 179 КК ( выключана з кодэкса 26.05.2011) і незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак паводле арт. 203-1 КК. 

24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода мірных сходаў У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 23 жніўня па фотаздымку з акцыі пратэсту ў Дзяржынску асудзілі мужа і жонку Сяргея і Таццяну Дзешчыцаў. Суддзя Юліана Шчэрба прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла па два з паловай гады абмежвання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу "хатняй хіміі".

24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе завочна разглядаюць справу аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане 19 снежня 2021 года. Сяргея Рабушку, Аляксандра Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багакова абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці), ч. 3 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці, якое прывяло да прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры) і ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы). Працэс вядзе Дзіна Кучук. 24 жніўня для абвінавачаных завочна запрасілі тэрміны ад васьмі да 10 гадоў калоніі.