- Катэгорыя: Вясна
21.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса судзілі як асобу, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, 54-гадовага мінчука Ігара Папова. За каментары ў інтэрнэце на закрытым судовым працэсе мужчыне прызначылі бестэрміновае прымусовае лячэнне са строгім наглядам. Такое рашэнне суддзя Валянціна Зянкевіч вынесла яшчэ 12 траўня, але падрабязнасці справы праваабаронцам "Вясны" сталі вядомыя толькі цяпер. Ігара ўжо накіравалі ў псіхіятрычную бальніцу "Гайцюнішкі" Воранаўскага раёна.
"Схаваная экстрадыцыя". Беларуса выдварылі з Расіі ў Беларусь, дзе яму пагражае крымінальны пераслед
- Катэгорыя: Вясна
18.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, чыноўнікі, рэпрэсіі Праваабаронцам стала вядома, што 45-гадовага беларуса Дзяніса Хахлова выдварылі з Расіі ў Беларусь. Яго даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання горада Круглае (Магілёўская вобласць). Сёння яго павінны перавесці ў СІЗА. На радзіме яму пагражае палітычна матываваны крымінальны пераслед паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту) за ўдзел у мірным мітынгу.
- Катэгорыя: Вясна
18.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
18.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 1 жніўня вынесены прысуд сямейнай пары Сяргею і Юліі Тарасевіч. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
18.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Гродзенскі абласны суд 9 жніўня вынес прысуд слесару-сантэхніку са Скідзеля Міхаілу Мякеку, якога абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў. Гэта – распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 і ч. 3 арт. 130 КК), арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 2 арт. 366 КК), паклёп ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК).
- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе 17 жніўня вынесены прысуд прадпрымальніку і рэзідэнту Гомельскага тэхнапарку Юрыю Ташкінаву. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт.361-2 КК).
- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, чыноўнікі, рэпрэсіі 45-гадовага беларуса Дзяніса Юр'евіча Хахлова прама цяпер (17 жніўня, а 17 гадзіне па UTC+3) выдвараюць з Расіі ў Беларусь. На радзіме яго чакае крымінальны пераслед за ўдзел у мірным мітынгу 23 жніўня 2020 года — частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 ліпеня быў абвешчаны прысуд Андрэю Мягкову за каментар у тэлеграм-чаце “Карнікі Беларусі”, які экспертыза палічыла абразай прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 26 ліпеня разглядалася крымінальная справа 71-гадовага мясцовага жыхара Генадзя Паляніна. Пенсіянера абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 4 жніўня разглядалася крымінальная справа Дар’і Караблінай, абвінавачанай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе 9 жніўня 2020 года.