16.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Аршанскага раёна вынес прысуд прадпрымальніку Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч, абвінаваўца – памочнік пракурора Сяргей Дзяржыцкі.
Шматдзетнаму бацьку (дзецям 3,4 і 5 год) Аляксей Цыпілева затрымалі па месцы жыхарства ў пасёлку Высокае Аршансага раёна 3 жніўня 2023 года і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА Віцебска.
Па матэрыялах абвінавачання, Аляксей напрыканцы лютага 2023 года размясціў у тэлеграм-групе “Лухтавікінгі” (нядаўна ўнесена ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў) абразлівы каментар “Прадажная….”, тым самым прынізіў гонар і годнасць Лукашэнкі. Другі эпізод датуецца сакавіком.
4 кастрычніка суд прызначыў Цыпілеву пазбаўленне волі тэрмінам на два гады з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Маёмасць прадпрымальніка (аўтамабілі і будаўнічая тэхніка) пакінутыя пад арыштам.
Падтрымайце Аляксея паштоўкай альбо лістом: СІЗА-2 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Аляксей Юр’евіч Цыпілеў.
Крыніца: За два каментары на адрас Лукашэнкі аршанскага прадпрымальніка асудзілі на два гады калоніі