16.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 13 кастрычніка вынеслі прысуд Паўлу Салагубу паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.

Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY

Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Паводле ч. 1 арт. 342 КК мужчыну прызначылі адзін год калоніі. Паводле ч. 1 арт. 130 КК — два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.

Шляхам частковага складання пакаранняў Паўлу прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: У Брэсцкім абласным судзе мужчыну асудзілі па двух крымінальных артыкулах на тры гады калоніі