- Катэгорыя: Вясна
24.08.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 24 жніўня палітзняволенаму Арцёму Лябедзьку, сыну палітыка Анатоля Лябедзькі, прызначылі тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса за данаты ў тры фонды салідарнасці ў 2020 годзе. Арцём на судзе віну не прызнаў. Суддзя Яўген Пісарэвіч прызначыў яму менавіта той тэрмін, які прасіў пракурор Раман Бізюк.
Апазналі па відэа з дзіцём на руках. Экс-следчага і ягоную жонку асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту
- Катэгорыя: Вясна
24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Ленінскана райна Мінска 2 жніўня асудзіў па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) вядомага следчага, былога начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці СК, Аляксандра Сушко і ягоную жонку Алесю. Суддзя Юлія Шчоткіна за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту прызначыла ім па тры гады "хатняй хіміі". Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра вызвалілі ў зале суда пасля амаль чатырох з паловай месяцы зняволення. Распавядаем падрабязнасці справы.
- Катэгорыя: Вясна
24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Палітзняволеных Сяргея і Алёну Чабатар асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Прысуд восьмага жніўня 2023 году вынесла Таццяна Пірожнікава ў судзе Маскоўскага раёну Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
24.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Магілёўскі абласны суд 15 жніўня вынес прысуд мясцоваму жыхару, бізнесоўцу Уладзіміру Тычынскаму. Суддзя Павел Клімаў прызнаў мужчыну вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК РБ). У віну 53-гадоваму Уладзіміру Тычынскаму паставілі тое, што ў красавіку 2022 года ён зняў на свой мабільны тэлефон перамяшчэнне расейскай ваеннай Z-тэхнікі і адправіў відэа ў медыя, прызнанае ўладамі РБ “экстрэмісцкім”.
- Катэгорыя: Вясна
23.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 15 жніўня вынесены прысуд 63-гадовай Яніне Панасевіч. Яе абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах: Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 КК (публічнай абраза Аляксандра Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку спалучаны з абвінавачваннем у асабліва цяжкім злачынстве), ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні з персанальнымі дадзенымі), арт. 188 КК (паклёп).
- Катэгорыя: Вясна
23.08.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
23.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Сталі вядомыя падрабязнасці суда над палітзняволенай Анастасіяй Петрачэнка, якая спрабавала перавесці грошы палку імя палка Каліноўскага, але транзакцыя не прайшла. Дзяўчыне перакваліфікавалі абвінавачванне.
- Катэгорыя: Вясна
23.08.2023 Тэгі: праваабаронцы, экстрэмізм, справа Вясны Інфармацыйныя рэсурсы "Вясна/Правы чалавека ў Беларусі" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Гэта стала вядома 23 жніўня з праўладных тэлеграм-каналаў. Паводле папярэдняй інфармацыі такое рашэнне прыняла Міністэрства ўнутраных справаў. У адпаведны спіс "Вясна" яшчэ не ўнесена.
- Катэгорыя: Вясна
23.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 22 жніўня вынес прысуд жыхару Мазыра Антону Хадкевічу, абвінаваціўшы яго адразу па некалькі пратэсных артыкулах.