17.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя 12 і 15 студзеня 2024 году суд Маскоўскага раёну Брэста разглядаў справу супраць Аляксандра Хведарука. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

17.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, заявы, пенітэнцыярная сістэма У ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года ў калоніі "Віцьба" ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. Ён быў дастаўлены з калоніі ў лякарню, але медыкі ўжо не змаглі яго выратаваць. Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з сумеснай заявай з гэтай нагоды.

17.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Акцыя пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня быў вынесены чарговы прысуд па “народным” артыкуле: за ўдзел у пратэсным маршы ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса судзілі барменшу Маргарыту Ермаліцкую. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

17.01.2024 Тэгі: выбары-2024"Барысаў-арэна". Ілюстрацыйнае фота Барысаўскі раённы выканаўчы камітэта 12 студзеня прыняў рашэнне "Аб некаторых пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў дэпутатаў", якім вызначылі месцы для перадвыбарнай агітацыі, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў па выбарах дэпутатаў, памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прааналізавалі гэтае рашэнне і параўналі з аналагічным рашэннем у 2019 годзе. 

16.01.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.01.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, гісторыі вязняў Пенсіянерка з Салігорска Ганна Стражэвіч — цяпер палітзняволеная. Яе затрымалі 18 снежня 2023 года. А на волі яна пісала лісты іншым палітвязням. Сярод іх — ужо былая палітзняволеная Яна (імя зменена). Яна распавяла "Вясне", як Ганна падтрымлівала яе лістамі, а цяпер сама мае патрэбу ў гэтым.

16.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Фрунзенскага раёна Мінска. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 27 снежня вынесены прысуд дырэктару прыватнага прадпрыемства Дзмітрыю Чухнову, абвінавачагаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Андрэй Млечка.

16.01.2024 Тэгі: выбары-2024Крама "Светач" у Мазыры. У Мазырскім раёне вызначыліся з месцамі для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты, альбо іх даверанымі асобамі, а таксама памяшканняў для правядзення сустрэч выбарцаў з кандыдатамі.

16.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Іван Станкевіч. Фота з адкрытых крыніц. Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае выносіць прысуды грамадзянам, якія прымалі ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года. Так, 29 снежня 2023 года за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. арт. 342 КК) быў асуджаны дырэктар па аўдыту вядомай сталічнай кампаніі B1 Іван Станкевіч.

16.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 15 снежня вынес прысуд 39-гадоваму станочніку мэблевай фабрыкі “Лагуна” Яўгену Пашукевічу. Мужчыну абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.