- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Акруговыя выбарчыя камісіі ў Гродзенскай вобласці па стане на 15 студзеня зарэгістравалі толькі 14 ініцыятыўных груп на 13 выбарчых акругаў. Гэта значыць, што на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў толькі на адным участку ў выбаршчыкаў будзе альтэрнатыва, і тое сумнеўная. Толькі трое будучых кандыдатаў – дзейныя дэпутаты, астатнія – новыя асобы.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Місію назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якая па запрашэнні МЗС Беларусі будзе ажыццяўляць маніторынг электаральнай кампаніі, узначалічыць генеральны сакратар Сяргей Лебедзеў. Ён быў таксама кіраўніком місіі назіральнікаў у Беларусі 2010, 2016, 2019 і 2020 гадах. СНД прызнавала вынікі ўсіх выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: выбары-2024, асвета Першыя выбары* пасля крызісу 2020 года прызначаныя на 25 лютага 2024 года. Гэта першыя ў Беларусі аб'яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пачалася 17 снежня 2023 года і працягнецца да 30 студзеня. Больш за месяц адводзіцца не толькі для збору дакументаў, адкрыцця рахунку ды іншых фармальных працэдур, але таксама і для мерапрыемстваў, якія праводзяцца, каб сабраць неабходную колькасць подпісаў грамадзян. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў кантэксце міжнародных стандартаў правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, салідарнасць, зборныя матэрыялы 13 студзеня стала вядома пра жудасныя наступствы пераследу за праяву салідарнасці. У калоніі памёр асуджаны на тры гады за данаты палітвязень Вадзім Храсько, які меў цяжкае захворванне.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Чатыры дзейсныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зарэгістравалі на Гомельшчыне свае ініцыятыўныя групы па па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку паўторнага іх вылучэння.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-15 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскай вобласці электаральны працэс праходзіць па сцэнары ўлад. Згодна з планам выбарчай кампаніі, у рэгіёне завяршыўся працэс утварэння ўчасткаў для галасавання і падыходзіць да завяршэння падача дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў на працу ў мясцовых Саветах усіх узроўняў.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што Віцебская абласная выбарчая камісія 29 снежня прыняла канчатковае адмоўнае рашэнне па скарзе на жыхара Оршы Уладзіміра Байцова. Ён абскардзіў рашэнне Аршанскай раённай выбарчай камісіі аб адмене рашэння аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Аршанскага раённага Савета дэпутатаў. Але, так як рашэнне Віцебскай ВК было заснаванае на няправільна прыманай норме закона, гэтае рашэнне павінна быць адменена.
- Катэгорыя: Вясна
15.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што газета "Полацкі веснік" падрабязна асвяціла пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Адзінцовай.