- Катэгорыя: Вясна
12.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У Жлобіне чацверты год працягваюцца судовыя працэсы над удзельнікамі масавай паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. Чарговае судзілішча адбылося 27 снежня 2023 года. За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо удзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК) судзілі Данілу Яроцкага. Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева.
- Катэгорыя: Вясна
11.01.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, аналітыка, рэпрэсіі Цягам мінулага году па ўсёй Беларусі працягвалася хваля жорсткіх рэпрэсій. Па звестках праваабаронцаў "Вясны", агулам за 2023 год з палітычным пераследам сутыкнуліся не менш за 6 386 чалавек, з якіх амаль 4 500 асудзілі па адміністрацыйных справах. Не менш за 2 000 чалавек у мінулым годзе прайшлі праз арышты і нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў часовых ізалятарах, дзе "палітычным" не выдаюць ані матрацы, ані сродкі гігіены. "Вясна" ў лічбах распавядае пра адміністрацыйны пераслед у 2023 годзе, а таксама пра тое, за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і прызначалі вялікія штрафы.
- Катэгорыя: Вясна
11.01.2024 Тэгі: выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што ў МДУ ім. Аркадзя Куляшова гісторык Ігар Марзалюк правёў агітацыйную лекцыю, дзе заклікаў прыйсці на выбары дэпутатаў студэнтаў і студэнтак, якія ўпершыню маюць магчымасць галасаваць.
- Катэгорыя: Вясна
11.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY сообщает, что в МГУ им. Аркадия Кулешова историк Игорь Марзалюк провел агитационную лекцию, где призывал прийти на выборы депутатов студентов и студенток, которые впервые имеют возможность голосовать.
- Катэгорыя: Вясна
11.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 У Віцебску подпісы ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты збіраюць з падтрымкай адміністрацыйнага рэсурсу. "БЕЛТА" апублікавала фотаздымкі, на якіх заўважная сімволіка Адзінага дня галасавання, якой карыстаецца адміністрацыя дзяржаўных ворганаў улады.
- Катэгорыя: Вясна
11.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, палітвязні, аналітыка, рэпрэсіі Па дадзеных праваабаронцаў "Вясны", у 2023 годзе пасля праверак на мяжы былі затрыманы не менш за 207 чалавек. Сярод іх акрамя беларусаў былі грамадзяне Украіны, Літвы і Расіі. Амаль усіх затрыманых прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за рэпосты навінаў з незалежных СМІ, "дробнае хуліганства" або за "пікетаванне" нацыянальнай сімволікай. Акрамя гэтага, не менш за 18 затрыманых у выніку асудзілі паводле крымінальных артыкулаў. "Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед людзей, якія вяртаюцца ў Беларусь з-за мяжы.
- Катэгорыя: Вясна
11.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 11 студзеня ў закрытым рэжыме пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара Навабеліцы, кухара Ігара Казубава. Мужчыну вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК).
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Ілля (імя змененае) адбыў адміністрацыйны арышт у адным раённым ІЧУ і ЦІПе ў сакавіку 2023 года. Яго затрымалі па палітычна матываваным артыкуле 19.11 КаАП — за рэпост з тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь", а таксама па артыкуле 24.23 КаАП — за нібы пікет у фэйсбуку бел-чырвона-белымі стужкамі з украінскім сцягам. На працягу зняволення ён сустрэў шмат цяжкіх гісторый — і не толькі пра "палітычных" асуджаных — якімі і вырашыў падзяліцца з "Вясной".
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Праўладная газета "Пінскі веснік” 10 студзеня 2024 апублікавала артыкул пад загалоўкам “Пабывалі на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты".