16.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Фрунзенскага раёна Мінска. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 27 снежня вынесены прысуд дырэктару прыватнага прадпрыемства Дзмітрыю Чухнову, абвінавачагаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Андрэй Млечка.

Па матэрыялах абвінавачання Чухноў прыняў актыўны ўдзел у маршы пратэсту ў Мінску восенню 2020 год. Пры гэтым, груба парушаў грамадскі парадак, выходзіў на праезную частку праспектаў Пераможцаў і Незалежнасці, замінаў працы аўтамабільнага транспарту і, разам з іншымі, нанёс шкоду камунальнаму прадпрыемсту “Мінсктранс” на суму 5 980 рублёў 11 капеек.

Дзмітрыя Чухнова апазналі па фотаздымках, размешчаных у інтэрнэце і затрымалі ў кастрычніку 2023 года.

Суд пастанавіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а арышт, накладзены на кватэру і маёмасць абвінавачнага, адмяніць.

Крыніца: Яшчэ адзін суд за ўдзел у пратэсным маршы 2020 года завяршыўся ў Мінску