24.01.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота Апошнімі днямі дзяржаўныя медыя актыўна распаўсюджваюць наратыў, што беларусы, якія пражываюць за мяжой, усё ж такі змогуць прыняць удзел у выбарах* і рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на галасаванне. Але ёсць нюанс: для гэтага трэба вярнуцца ў Беларусь і знайсці той адзіны ўчастак для галасавання ў Мінску, які прадаставілі для гэтых мэтаў. Юрыстка кампаніі Вікторыя Рудзянкова каментуе гэтую сітуацыю.

24.01.2024 Тэгі: выбары-2024Калінкавічы. Стэнд для агітацыйных матэрыялаў. Ужо заўтра, 25 студзеня, у Калінкавіцкім раёне завяршаецца фармаванне ўчастковых выбарчых камісій. “Калінкавіцкія навіны” паведамляюць, што ў раёне сфармавана 67 участковых камісій, у склад якіх увайшлі 618 чалавек. На ўчастках ужо ажыццяўляецца дзяжурства сябраў камісій.

23.01.2024 Тэгі: ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Журналіст-фрылансер з Маладзечна Яўген Сухаверх ужо двойчы адбыў адміністрацыйны арышт у 2023 годзе за фота з нацыянальнымі сцягамі Беларусі ў сацыяльных сетках. Блогер вядзе аўта-мота блог на сайце Tribuna.com "Гоначная псіхапатыя"  і тэлеграм-канал на гэтую ж тэматыку, але вымушаны быў пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі. Яўген распавёў "Вясне" пра свой шлях скрозь рэпрэсіі праз выразы, пачутыя ад сілавікоў — участковага, міліцыянтаў, кэдэбэшнікаў.

23.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы, гісторыі вязняў Асобы: Леанід СудаленкаЛеанід Судаленка. Фота Яўгеніі Парашчанкі 21 ліпеня 2023 года пасля двух з паловай гадоў турмы ў Беларусі выйшаў на волю вядомы праваабаронца Леанід Судаленка. У інтэрв’ю Human Rights House Foundation, пасля шасці месяцаў з дня вызвалення, Судаленка дзеліцца сваім досведам ад несправядлівага зняволення да прымусовага выгнання і разважае пра залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад бесперапынных рэпрэсій супраць беларускай грамадзянскай супольнасці.

23.01.2024 Тэгі: выбары-2024 На Гомельшчыне большасць ўчасткаў для галасавання размешчаныя ў будынках устаноў адукацыі і культуры. На тэрыторыі вобласці ўтворана 955 участкаў для галасавання, 40 з іх – закрытыя ( ўчасткі, якія ў асноўным знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя і ў вайковых частках). З агульнай колькасці участкаў 466 размешчаны ў гарадской мяжы, 489 — у сельскай мясцовасці.

23.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

23.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, свабода слова, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-22 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.01.2024 Тэгі: выбары-2024Хойніцкі Цэнтр культуры Хойніцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб вызначэнні ў Хойніцкім раёне месцаў для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі.

22.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Марыя Бялт і суддзя Сяргей Беразюк Брэсцкі абласны суд 22 студзеня завяршыў разгляд крымінальнай справы 48-гадовага Дзяніса Красько, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.

22.01.2024 Тэгі: свабода мірных сходаў, выбары-2024 Ілюстрацыйнае фота Згодна Календарнаму плану Цэнтрвыбаркама не пазней да 12 студзеня па ўсёй Беларусі мусілі быць вызначаныя месцы для перадвыбарчай агітацыі. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, як і з вызначэннем месцаў для збору подпісаў, спазніўся з гэтым на шэсць дзён. Апроч таго, на сайце Мінгарвыканкама ў адаведным раздзеле да гэтага часу не аблікавана гэтае рашэнне. Адпаведную інфармацыю паведамляюць дзяржаўныя медыя. Але ўжо можна адзначыць, што калі на парламенцкіх выбарах у 2018 годзе перадвыбарчую агітацыю ў сталіцы маглі праводзіць у "любых прыдатных для гэтага месца" за невялікімі выключэннямі, то цяпер гэта строга вызначаны спіс.