- Катэгорыя: Вясна
18.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, заявы, рэпрэсіі Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
18.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Рашэннем Светлагорскага райвыканкама ў раёне вызначаныя месцы для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі. У параўнанні ў мінулымі электаральнымі кампаніямі сітуацыя з даступнасцю агітацыйных пляцовак істотна пагоршылася.
- Катэгорыя: Вясна
18.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што ў Магілёве рэзка скарацілі колькасць месцаў для "перадвыбарнай агітацыі". Магілёўскі гарвыканкам вызначыў месцы для агітацыйных пікетаў, прысвечаных дню галасавання 25 лютага. У гэты дзень у Беларусі выберуць дэпутатаў сельскіх, раённых, гарадскіх і абласных Саветаў дэпутатаў, а таксама дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў (ніжняй часткі парламента).
- Катэгорыя: Вясна
18.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, свабода слова, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: ААН, праваабаронцы, рэпрэсіі, улады Асобы: Леанід Судаленка Камітэт ААН па правах чалавека даслаў праваабаронцу Леаніду Судаленка рашэнне (№2929/2017) наконт скаргі аб сістэматычных парушэннях недатыкальнасці яго прыватнага жыцця, гарантаванага артыкулам 17 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх ды палітычных правах. Ён звяртаўся туды наконт паглыбленых даглядаў на мяжы і існавання "палітычнага спісу" ў памежнікаў у 2015 годзе. Праваабаронца Леанід Судаленка называе прынятае рашэнне КПЧ ААН у адносінах да сябе прэцэдентным.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: ААН, палітвязні, умовы ўтрымання Суд Івацэвіцкага раёна 15 студзеня пастанавіў замяніць палітвязню Рыгору Кастусёву, асуджанаму да 10 гадоў калоніі, рэжым утрымання на турэмны. Такое рашэнне прыняў суддзя Сяргей Кухацкавольцаў па выніках пасяджэння па відэасувязі. У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. З гэтай нагоды юрысты "Вясны" адправілі запыт спецдакладчыкам ААН.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што завяршылася падача дакументаў для рэгістрацыі на кандыдатаў у дэпутаты Парламента і мясцовыя саветы. Паводле інфармацыі абласной выбарчай камісіі, на Віцебшчыне неабходна абраць 14 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, на якія прэтэндуюць 35 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма У віцебскай калоніі № 3 у ноч з 8 на 9 студзеня памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. Гэта ўжо другая смерць палітвязня ў гэтай калоніі за восем месяцаў. У пачатку траўня 2023 года ў "Віцьбе" памёр 61-гадовы блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго, як і ў выпадку Вадзіма Храсько, адправілі ў калонію з цяжкімі захворваннямі. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынамі смерці ў двух выпадках стала несвоечасовае аказанне ім належнай медычнай дапамогі, аднак крымінальныя справы па гэтых фактах не заведзеныя. Калоніяй цяпер кіруе 47-гадовы Філіп Стурчанка — прыкладна з траўня 2023 года ён замяніў Аляксея Старавойтава. Былы палітвязень Ігар (імя змененае ў мэтах бяспекі), які ў віцебскай калоніі прабыў больш за два гады і нядаўна вызваліўся, распавёў "Вясне" пра медычную дапамогу і падрабязнасці смерці Мікалая Клімовіча.
- Катэгорыя: Вясна
17.01.2024 Тэгі: выбары-2024 У Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Да 30 студзеня тэрытарыяльныя и акруговыя выбарчыя камісіі будуць правяраць дакументы на прадмет іх адпаведнасці Выбарчаму кодэксу і прымуць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатам.