22.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы Узбуджэнне новай крымінальнай справы — адзін з галоўных страхаў палітвязняў, якія адбываюць тэрміны ў папраўчых установах. У Беларусі існуе артыкул 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), паводле якога па ініцыятыве адміністрацыі калоній і турмаў зняволеным могуць бясконца дадаваць тэрмін. Часта гэта робіцца па надуманых прычынах з мэтай дадатковага ціску на вязня. Праваабаронцы шмат гадоў настойваюць на яго дэкрыміналізацыі. Па даных "Вясны", за апошнія тры гады супраць мінімум 33 палітвязняў узбудзілі крымінальныя справы паводле гэтага артыкула, а супраць некаторых з іх — двойчы. "Вясна" прааналізавала судовыя пастановы паводле арт. 411 КК і распавядае, за якія абсурдныя і надуманыя парушэнні палітвязням выпісваюць спагнанні, на падставе якіх пазней судзяць і дадаюць новыя тэрміны. 

22.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 20 снежня 2023 года асудзілі Наталлю Ажнову паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Наталлі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

22.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што з 31 студзеня па 24 лютага ў Віцебскім рэгіёне будзе праходзіць перадвыбарчая агітацыя. Але ўжо зараз, у парушэнне выбарчага закону, некаторыя прэтэндэнты на крэсла дэпутата пачалі сваю агітацыйную кампанію ў СМІ.

22.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 22 студзеня распачаўся завочны разгляд крымінальнай справы супраць кіраўнікоў арганізацыі былых сілавікоў BYPOL, у якую уваходзіць Сітуацыйна-аналітычны цэнтр і Мабілізацыйны план "Перамога". Арганізацыя займаецца зборам доказаў злачынстваў супраць мірных пратэстоўцаў. Па справе, якая налічвае больш за 60 тамоў, праходзяць Аляксандр Азараў, Матвей Купрэйчык, Ігар Лобан, Андрэй Астаповіч, Уладзімір Жыгар і Алег Талерчык. Ім ставяць у віну 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх здрада дзяржаве і акт тэрарызму. Справу вядзе суддзя Дзіна Кучук.

22.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Брэсцкім абласным судзе 18 студзеня да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі інжынера-энергеціка Аляксандра Бойку, піша "Берасцейская Вясна". Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з ваеннай тэхнікай. Пад вартай мужчына ўтрымліваецца тры месяцы.

22.01.2024 Тэгі: выбары-2024Анатоль Разановіч. На старонках Смаргонскай раённай газеты "Светлы Шлях" з заклікамі “прыйсці на выбары і прагаласаваць” выступіў 22 студзеня настаяцель храма Праабражэння Гасподняга Анатоль Разановіч. Удзел у выбарах святар расцэньвае, як “паслухмянасць перад народам і дзяржавай”.

20.01.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, карная медыцына У панядзелак, 22 студзеня, свой 74-ты Дзень народзінаў і другі год за кратамі будзе адзначаць палітзняволены лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў – адзін з самых старэйшых палітвязняў Беларусі. Падчас зняволення ў яго моцна абвастрыліся праблемы са здароўем – ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы.

19.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што ў Крычаве за адзіны дзень галасавання агітавалі школьнікаў, якія не могуць галасаваць праз узрост.

19.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што Аршанскі райвыканкам вызначыў 18 месцаў на тэрыторыі раёна, дзе кандыдатам у дэпутаты можна ладзіць сходы, мітынгі і пікеты. Два месцы для агітацыі – у самой Оршы, у іншых населеных пунктах – па адным, і ў асноўным гэта пляцоўкі перад установамі культуры. Полацкі райвыканкам прыняў досыць арыгінальнае рашэнне: канкрэтных месцаў не вызначана, і арганізатарам ёсць, з чаго выбраць. 

19.01.2024 Тэгі: палітвязні, палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Вэндзі Чэмберлен (ліберал-дэмакраты, Палата абшчын), Лорд Герман (ліберал-дэмакраты, Палата лордаў) і Філіз Полат ("Саюз 90 / Зялёныя", Бундэстаг Нямеччыны) сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі.