17.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя 12 і 15 студзеня 2024 году суд Маскоўскага раёну Брэста разглядаў справу супраць Аляксандра Хведарука. Яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).

Суддзёй па справе была Марыя Аліферук.

Мужчына знаходзіцца пад вартай з 16 жніўня 2023 года. Паводле версіі абвінавачвання, Хведарук пакінуў каментар пад відэа Акадэміі МУС, якое 5 лістапада 2022 году са сваім подпісам апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам». На ім выкладчыцы і курсанткі Акадэміі чытаюць вершы Кацярыны Даўлатавай "Мужчынам не проста". Згодна з версіяй абвінавачання, у сваім каментары Аляксандр публічна абразіў жанчын. Дзве выкладчыцы з роліка падалі да Хведарука пазоў "аб кампенсацыі маральнай шкоды" па 2000 рублёў кожная. 

Пракурор прапанаваў пакараць Аляксандра Хведарука дзвюма гадамі абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміяй". А таксама — штрафам у памеры 50 базавых велічынь. Прысуд пакуль невядомы праваабаронцам.

Крыніца: У Брэсце мужчыну асудзілі за каментар