14.01.2024 Тэгі: выбары-2024Жлобінская раённая выбарчая камісія Па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 паводле звестак аб асобах, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, балатуюцца адразу тры кандыдатуры. Такім чынам, выбарцам будзе прадстаўленая магчымасць абраць на альтэрнатыўнай аснове найбольш дастойнага дэпутата.

14.01.2024 Тэгі: выбары-2024Фота: "Лидская газета" З выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу ў Лідзе 11 студзеня правялі пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата па Лідскай выбарчай акрузе №55 у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

14.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Раённыя дзяржаўныя СМІ усё часцей выкарыстоўваюць свае пляцоўкі для выступу кіраўнікоў праўладных грамадскіх арганізацый і партый, мясцовых кіраўнікоў для заклікаў аб удзеле грамадзян у Адзіным дні галасавання 25 лютага.

13.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Сёння стала вядома пра смерць 50-гадовага палітзняволенага Вадзіма Храсько, якога раней асудзілі да 3 гадоў калоніі за данаты. Вадзім стаў чацвёртым беларускім палітвязнем, які загінуў у зняволенні — на жаль, верагодна ён не будзе апошнім, бо за кратамі вязні сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і адсутнасцю медыцынскай дапамогі. Яшчэ раней праваабаронцы склалі спіс з палітзняволеных, якія знаходзяцца ў асаблівай рызыцы. З гэтай нагоды "Вясна", BYSOL і BY_help звярнуліся да сваякоў вязняў. 

13.01.2024 Тэгі: палітвязні У віцебскай калоніі № 3 памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. У жніўні 2023 года Мінгарсуд прызначыў яму тры гады зняволення за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур'ёзнае захворванне. Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", Вадзім вельмі хварэў у зняволенні. Палітвязень памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. У бальніцу мужчыну даставілі, калі яго ўжо нельга было выратаваць. Гэта чацвёртая смерць палітвязня за кратамі. 

13.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Галіна Краснянская. Фота з сацыяльных сетак. У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваецца судовы працэс над 67-гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч.2 арт. 361 -1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім дабраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Па гэтым артыкуле жанчыне можа пагражаць пагражае ад 5 да 10 гадоў турмы.

12.01.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-12 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

12.01.2024 Тэгі: выбары-2024, асвета У Беларусі падчас выбараў падчас кожнай выбарчай кампаніі праваабаронцы фіксуюць выкарыстанне адміністрацыйных рэсурсаў праўладнымі кандыдатамі. На гэта звярталі ўвагу як міжнародныя назіральнікі АБСЕ, так і беларускія незалежныя назіральнікі. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" тлумачыць, што такое адміністрацыйны рэсурс, ці прадугледжаны за яго выкарыстанне кандыдатамі санкцыі і распавядае, як ён выкарыстоўваўся ў Беларусі падчас мінулых выбараў.

12.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Журналіст Аляксандр Зянкоў. Фота з сацыяльных сетак. Разгляд крымінальнай справы барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова распачнецца а 10-й раніцы 12 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе, суддзёй прызначана Жанна Брысіна. Фатографа вінавацяць па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Паводле санкцый гэтай часткі артыкула, Аляксаандру можа пагражаць ад двух да шасці гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі.

12.01.2024 Тэгі: выбары-2024Старшыня Гродзенскай ТВК Уладзімір Хлябіч Старшыня абласной Тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч, які шмат гадоў узначальваў і узначальвае тэрытарыяльныя камісіі рознага ўзроўню ў Гародні і вобласці, агучыў колькі “дэпутатаў” будзе пад час гэтай электаральнай кампаніі па Гарадзеншчыне: