- Катэгорыя: Вясна
25.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскай вобласці тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы ўжо акрэдытавалі крыху больш за 280 назіральнікаў (20 працэнтаў ад мінімальна неабходнага) з грамадзян, якія пражываюць у межах рэгіёну.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: грамадства, ААН, правы чалавека, адвакатура Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях (ПГАЗ) разгледзела справу палітзняволенага адваката Віталя Брагінца і прыйшла да высновы, што Беларусь парушыла яго правы. Скаргу ў ПГАЗ падрыхтавалі юрысты праваабарончай арганізацыі Respect-Protect-Fulfill і Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Стаў вядомы прысуд, які быў вынесены жыхару Брэста Дзянісу Красько Брэсцкім абласным судом 22 студзеня. Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, свабода мірных сходаў Днямі стала вядома адразу пра некалькі прысудаў паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэксу. Мужчынаў судзілі за ўдзел у розных мірных сходах у 2020 годзе. Іх абвінавачвалі ў тым, што гэтым яны нібыта парушалі грамадскі парадак, перашкаджалі руху грамадскага транспарту, не падпарадкоўваліся патрабаванням прадстаўнікоў улады.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Днямі старшыня Цэнтрвыбаркама заявіў, што ў Беларусі найбліжэйшым часам можа быць створана "электаральнае валанцёрства". Так, упершыню плануецца стварэнне такога органа на выбарах як Моладзевы савет. Эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка, прааналізаўвашы нарматыўныя акты, адзначае, што пры яго стварэнні Цэнтральная камісія выходзіць за межы сваіх паўнамоцтваў.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: палітвязні, палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou Кампанія салідарнасці з палітвязнямі #WeStandBYyou ад Libereco дасягнула важнага моманту: першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф стаў 400-м парламентарыем, які стаў "хросным" палітвязня ў Беларусі Дзмітрыя Галавача. Акрамя таго, Юсаф стаў адным з пяці "хросных" з Шатландыі.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Пераслед затрыманага па палітычных матывах не сканчваецца вынясеннем судовага рашэння. У месцах зняволення на палітвязняў працягваюць аказваць ціск рознымі спосабамі. Адным з такіх метадаў у калоніях і турмах з'яўляецца прысваенне вязню статусу "злоснага парушальніка рэжыму". Адміністрацыі імкнуцца зрабіць "злоснікамі" амаль усіх палітвязняў, бо гэта накладае на іх дадатковыя абмежаванні і ўскладняе жыццё за кратамі, а таксама пазбаўляе іх права, напрыклад, на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. "Вясна" распавядае, як у зняволенні надаюць статус "злоснага парушальніка рэжыму" і якія наступствы гэта мае для вязня, былыя палітзняволеныя дзеляцца ўласным досведам і тлумачаць, чаму статус "злосніка" можна лічыць ціскам, а юрысты каментуюць гэтую заганную практыку.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, салідарнасць Па ўсёй Беларусі 23 студзеня супрацоўнікі КДБ зладзілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне. Паводле "Вясны", пад допыты і затрыманні трапілі сама меней 100 чалавек. Пасля ператрусаў людзей забіралі на "размову", а потым адпускалі з падпіскай аб неразгалошванні. Але на волю выйшлі не ўсе — праваабаронцы высвятляюць лёс затрыманых. Па папярэдняй інфармацыі, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы "INeedHelpBY", якую днямі ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". "Вясна" распавядае, што цяпер вядома пра пераслед родных палітзняволеных, а праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе рэйд КДБ і нагадвае пра важныя меры бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў сярод прэтэндтаў і прэтэндэнтак на дэпутацкае крэсла практычна няма канкурэнцыі, парушаны гендэрны баланс, адсутнічаюць прадстаўнікі і прадстаўніцы ад рабочых і сялян.