- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства FIDH-OMCT) 30 жніўня прадставіла справаздачу аб назіранні за судом па "справе прафсаюзаў".
- Катэгорыя: Вясна
31 жніўня ў Мінскім гарадзкім судзе была разгледжаная скарга старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведамляе сайт "Партыі БНФ". Палітык патрабаваў ад суду вышэйшай інстанцыі скасавання рашэння суда Партызанскага раёну Мінску ад чацвёртага ліпеня, які пакараў Рыгора Кастусёва штрафам на 735 рублёў па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.
- Катэгорыя: Вясна
Шостага жніўня ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі валанцёра “Вясны” Юрыя Мяцельскага на рашэнне Маскоўскага раённага суда. У ліпені гэты суд адмовіў Юрыю ў яго пазове да Міністэрства фінансаў з патрабаваннем маёмаснай і маральнай кампенсацыі за незаконнае затрыманне ў навагоднюю ноч.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 3 верасня, лідары незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік падалі апеляцыйныя скаргі на прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызналі вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год.
- Катэгорыя: Вясна
У памяшканні Прэс-клуба ў сераду, 5 верасня, адбылася грамадская дыскусія “Курапаты: праблемы на шляху мемарыялізацыі”, арганізаваная мастацкай суполкай “Пагоня” Cаюзу мастакоў Беларусі і грамадзянскай ініцыятывай “Эксперты ў абарону Курапатаў”. Мадэравалі мерапыемства Вінцук Вячорка і Валяціна Свяцкая.
- Катэгорыя: Вясна
Каля Курапатаў 5 верасня быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў спецыяльных дакладчыкаў Савета па правах чалавека ААН пра пераслед грамадзянскіх актывістаў, якія правялі 24 жніўня акцыю салідарнасці з асуджанымі кіраўнікамі незалежнага прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Смалявічскага раёна аштрафаваў журналістку Вольгу Чайчыц на 50 базавых велічыняў 1225 (руб.) па ч.2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) за сюжэт пра жыхароў мікрараёну Крыніца, якія выйшлі на пратэст супраць закрыцця крамы, піша "Белсат".
- Катэгорыя: Вясна
За ўдзел у пікетаванні рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў аштрафаваў актывістак БХД Алену Янушкоўскую, Ірыну Захараву і Таццяну Севярынец, піша "Радыё Свабода".